22 траўня 2024, Серада, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў заклікаў беларусаў «жыць адпаведна сродкам»

91
Кабякоў заклікаў беларусаў «жыць адпаведна сродкам»
Андрэй Кабякоў
ФОТА: РІА НОВОСТИ

У аснову бюджэту на будучы год закладзены песімістычны прагноз кошту нафты $35 за барэль.

Рада Міністраў разгледзела праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год, а таксама планы на будучую пяцігодку. Прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў адзначыў, што «жыць» давядзецца «адпаведна сродкам».

Onliner.by склаў кароткі канспект таго, пра што гаварылі чыноўнікі.

Пра золатавалютныя рэзервы і дзяржаўную завінавачанасць

- Павінны гарантавана выканаць замежныя абавязанні Рэспублікі Беларусь без зніжэння золатавалютных рэзерваў краіны. Выплаты дзяржаўнай запазычанасці ў 2017 годзе складуць $3,2 млрд, - адзначыў прэм'ер-міністр.

Пра кошт нафты і курс расейскага рубля

Кабякоў адзначыў, што найважнейшыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця разлічаныя як мэтавыя пры прагназуемым кошце нафты 45 даляраў за барэль, росце эканомікі нашага асноўнага гандлёвага партнёра, Расейскай Федэрацыі, на ўзроўні 101% і курсе расейскага рубля да даляра - 70 расейскіх рублёў.

- Бюджэт разлічаны зыходзячы з кансерватыўнага падыходу: сярэднегадавы кошт нафты - $35 за барэль, пры далейшым сцісканні расейскай эканомікі (99% да ўзроўню 2016 года) і курсе 75 расейскіх рублёў за даляр. Такі падыход да фармавання бюджэту адпавядае пастанове прэзідыума ад 30 чэрвеня, - дадаў ён.

Аб бюджэце

- Адштурхваюцца ад прынцыпу «жыць адпаведна сродкам». Пры гэтым не павінны нарошчваць замежную запазычанасць, - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Кабякоў заявіў, што давядзецца абмежаваць, а то і максімальна выключыць непершачарговыя расходы ў бюджэтнай сферы - перш за ўсё капітальныя (будаўніцтва, мадэрнізацыя, капрамонты і добраўпарадкаванне тэрыторый).

- У бюджэце нам трэба сфармаваць прафіцыт, дастатковы для абслугоўвання валютных пазык, як і прадугледжана стратэгіяй кіравання дзяржаўнымі запазычанасцямі, - патлумачыў ён.

Аб тарыфах ЖКГ

- У адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі праграмы на 2016-2020 гады, ухваленымі 5-м Усебеларускім сходам, да канца 2018 года мы павінны выйсці на 100-адсоткавую кампенсацыю такіх выдаткаў насельніцтвам. Але гэта дарога з рухам у абодвух кірунках. Энэргетыкі і работнікі ЖКГ павінны гарантавана скараціць выдаткі на выкананне паслуг згодна з разлікамі, - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Ён заявіў, што паралельна з 1 кастрычніка гэтага года павінна запрацаваць сістэма безгатоўкавых жыллёвых субсідый. Для гэтага трэба ўкараніць аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму разлікаў за жыллёва-камунальныя ды іншыя паслугі.

Аб падатковай палітыцы

Прэм'ер-міністр таксама паведаміў, што падатковая палітыка на 2017 год мяняцца не будзе. Прадугледжваецца пераход з наступнага года на вылічэнне і выплату падаткаў, збораў, мыт з даляраў ЗША на беларускія рублі, у тым ліку пры вызначэнні падатковай базы для налічэння зямельнага падатку.

- Шмат што ў гэтым кірунку ўжо зроблена: мы адмовіліся ад даляра ЗША ў большасці разлікаў. Будзем адыходзіць ад выкарыстання замежнай валюты ў якасці эквівалентай меры кошту пры ўстанаўленні тарыфаў, ставак і коштаў, у тым ліку ў арэндзе і энэргетыцы, - паведаміў ён.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках