2 траўня 2024, Чацвер, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Матчын рух 328» просіць Святлану Алексіевіч аб дапамозе

5
«Матчын рух 328» просіць Святлану Алексіевіч аб дапамозе
Святлана Алексіевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Маці асуджаных хочуць данесці да грамадскасці, што міліцыя садзіць «за наркотыкі» у тым ліку ні ў чым не вінаватых людзей.

Ініцыятары стварэння сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Матчын рух 328» звярнуліся праз газету «Народная воля» з адкрытым лістом да лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святланы Алексіевіч, паведамляе «Радыё Рацыя».

Мэтай такога звароту з'яўляецца жаданне маці, чые дзеці незаконна асуджаныя за распаўсюд наркотыкаў, прыцягнуць увагу беларускай і міжнароднай супольнасці да фактаў масавага знішчэння маладога пакалення беларусаў незаконнымі дзеяннямі праваахоўных структур.

Са словаў старшыні ініцыятыўнай групы для стварэння грамадскага аб'яднання «Матчын рух 328» Ларысы Жыгар, тысячы беларускіх мам, чые дзеці за кратамі, разлічваюць на дапамогу сусветна вядомай пісьменніцы:

- Мы думаем, што гэты крык душы, наша бяда да яе ўсё ж дойдзе, кране. А наша паважаная ўлада ўсё ж прыслухаецца да нашай нобелеўскай лаўрэаткі. Думаю, Святлана Алексіевіч нас пачуе, хоць чымсьці дапаможа. Магчыма, парадай, ацэнкай сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне, менавіта з наркотыкамі, - падзялілася Ларыса Жыгар.

Лукашэнка неаднаразова патрабаваў зрабіць для асуджаных паводле артыкула 328 крымінальнага кодэксу (ужыванне і распаўсюджванне наркатычных і псіхатропных рэчываў) вельмі жорсткія ўмовы ўтрымання. Такія, «каб яны смерці прасілі». У пенітэнцыярных установах цягам года скончыла жыццё самагубствам некалькі чалавек. Паводле звестак праваабаронцаў, больш за 9000 маладзёнаў ад 14 да 25 гадоў адбываюць вялікія тэрміны пакарання за распаўсюд наркотыкаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках