19 траўня 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы з-за мяжы шлюць усё менш грошай на радзіму

8
Беларусы з-за мяжы шлюць усё менш грошай на радзіму

Грамадзяне Беларусі, якія працуюць або жывуць за мяжой, пачалі дасылаць менш грошай сваякам на радзіму.

Пра гэта сведчыць афіцыйная статыстыка Нацыянальнага банка краіны.

Сёлета за другі квартал асабістыя пераводы беларусаў з-за мяжы склалі 151,7 мільёна даляраў, што амаль на 12% менш, чым за аналагічны перыяд летась. Магчыма, гэта звязана і з памяншэннем заробкаў.

Статыстыка галоўнага банка Беларусі сведчыць, што і беларускія грамадзяне сталі менш адпраўляць за мяжу пераводаў. Сёлета за другі квартал з Беларусі было адпраўлена 26,3 мільёна даляраў, у той час як год таму адпаведная сума складала 37,1 мільёна.

Адзначым, што пераважна беларусы сёння вымушаныя працаваць у Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках