18 траўня 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў пра «беларускіх» чачэнцаў: Пакінулі рэспубліку ў пошуках лёгкага жыцця

15
Кадыраў пра «беларускіх» чачэнцаў: Пакінулі рэспубліку ў пошуках лёгкага жыцця
Рамзан Кадыров
Фото: kp.ru

Са словаў Кадырава, ён тыдзень разбіраўся з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы.

Часова выконваючы абавязкі кіраўніка Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што чачэнцы, якія апынуліся на беларуска-польскай мяжы, пакінулі рэспубліку не праз пагрозы, а ў пошуках лёгкага жыцця. Паводле ягоных слоў абвінавачванні на адрас уладаў з іх боку толькі спроба атрымаць статус уцекача, паведамляе ТАСС.

Са словаў Кадырава, ён тыдзень разбіраўся з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы.

«Адправіў туды спецыяльна людзей, але ніхто з тых, што спрабуюць перайсці мяжу, дакладна не растлумачыў, хто яны, адкуль, навошта выехалі туды. Калі рэальна ім патрэбная дапамога, я гатовы быў адправіць туды тэхніку, каб прывезці іх дадому. Гэта нашы людзі, якія б у іх ні былі намеры, мы павінны імі займацца», - заявіў Кадыраў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Ён дадаў, што гэтыя людзі свабодна могуць прыехаць у Чачэнію ці з'ехаць: міграцыя - гэта нармальны працэс, кожны вольны свабодна перамяшчацца і жыць, там, дзе яму па душы.

«Хто ім можа пагражаць, калі іх ніхто нават не ведае? - сказаў Кадыраў. - Я ўвогуле не разумею палітыку гэтых людзей. Яны прадаюць усю сваю маёмасць, звязваюцца з аферыстамі для таго, каб іх незаконна пераправілі праз мяжу, пішуць усякую лухту, каб атрымаць статус уцекача, а потым, губляючы гонар і годнасць, ходзяць і плачуць дзеля кавалка хлеба».

Нагадаем, 29 жніўня паблізу пункта пропуску «Берасце» вырас стыхійны лагер. Яго насельнікі - уцекачы з Чачэніі, якім польскі бок неаднаразова адмаўляў у атрыманні статусу ўцекачоў.

Са словаў прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары, з некалькіх сотняў прэтэндэнтаў у чыгуначным пункце пропуску ў Тэрэспалі штодня прымаюць хадайніцтвы ад 2-3 сем'яў, а астатніх адпраўляюць назад. Стыхійны лагер стаў «адчайнай спробай звярнуць увагу» грамадскасці на іх праблемы.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча не будзе паддавацца ціску тых, хто хоча прывесці краіну да міграцыйнага крызісу і патлумачыў адмову прыняць мігрантаў тым, што ў Чачэніі няма ваенных дзеянняў.

Лагер праіснаваў 2 дні, 30 жніўня ягоныя насельнікі вярнуліся ў Берасце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках