17 траўня 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Цмокі-Мінск» - новы беларускамоўны гімн

1

У стварэнні новага гімна браў удзел і амерыканскі гулец каманды Джасцін Грэй.

Самая беларускамоўная баскетбольная каманда Беларусі «Цмокі-Мінск» правяла прэс-канферэнцыю з нагоды абноўленых жаночых, мужчынскіх і моладзевых складаў каманд сезона 2016/17.

На прэзентацыі каманда прадставіла новую групу падтрымкі «Black Fox» і новы гімн «Цмокаў» на беларускай мове, у стварэнні якога браў удзел адзін з гульцоў каманды - амерыканец Джасцін Грэй.

У міжсезонне ў жаночай камандзе адбыліся істотныя перамены. У іншыя клубы перайшлі Гедрэ Паўгайтэ, Габрыэле Гуткаўскайтэ, Эмбер Джонс, Марына Івашчанка, Вольга Зюзькова, Вікторыя Панкова, Марына Крэс. На іх месца прыйшлі беларускія баскетбалісткі: Анастасія Сушчык, Ганна Лапо, Кацярына Рыбалка і Аляксандра Шаўчэнка. Падпісала пагадненне з клубам і маладая ўдзельніца нацыянальнай каманды Беларусі ў баскетболе - Віялета Кіўляк. З'явіўся і новы абаронца ў жаночай камандзе - Рэйчал Тэрыёт, якая адвучылася ў каледжы «Небраска», дзе лічылася адной з самых перспектыўных баскетбалістак у амерыканскай студэнцкай лізе NCAA.

РЭЙЧАЛ ТЭРЫЁТ

Жаночая каманда «Цмокі» будзе ўдзельнічаць у чатырох турнірах: чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі, Балтыйскай лізе і Усходне-Еўрапейскай лізе.

У мужчынскай камандзе таксама з'явіліся 5 новых гульцоў: Джорджэ Гагтч (Сербія), Дру Джойс (ЗША), Лаймонас Кіселюс (Літва), Неманья Мілошавіч (Чарнагорыя), Аляксей Трасцінецкі (Беларусь).

Каманда згуляе ў чатырох турнірах: Чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі, Адзінай лізе ВТБ і Лізе Чэмпіёнаў.

Генеральны дырэктар Юрый Шакола адзначыў, што любы клуб павінен быць сям'ёй, калі ён хоча перамагаць. «Мы гуляем на досыць высокім узроўні, дзе ніхто не хоча саступаць. Мы таксама не хочам, таму поспехаў нам усім».

ЮРЫЙ ШАКОЛА

Намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка ўручыў падзякі ад мэра Менска баскетбалістам Аляксею Вашкевічу, Аляксандру Кудраўцаву, Паўлу Ульянку, Ігару Грышчуку і выказаў спадзяванні на будучы сезон.

«Я спадзяюся, наступныя гульні будуць такімі ж захапляльнымі, а можа, і перасягнуць мінулы сезон. Клуб аб'ядноўвае не толькі гульцоў і трэнерскі штаб, але аб'ядноўвае ўсіх нас».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках