5 траўня 2024, Нядзеля, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах актывіст збірае подпісы за скасаванне падатку на «дармаедства»

45
У Баранавічах актывіст збірае подпісы за скасаванне падатку на «дармаедства»

У найбліжэйшыя дні плануюць правесці такую ж акцыю і ў іншых беларускіх гарадах.

Са слоў Мікалая Чарнавуса-малодшага, баранавіцкага актывіста і сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, збіраць подпісы за скасаванне падатку на «дармаедства» – яго асабістая ініцыятыва, піша intex-press.by.

– Гэта тычыцца мяне, маёй сям'і. Калі мы і далей будзем маўчаць, увядуць і іншыя зборы, – кажа ён.

Мікалай Чарнавус пачаў збіраць подпісы 12 студзеня, і за тры гадзіны яго ініцыятыву падтрымалі блізу 70 гараджан.

– Большасць людзей выказваліся супраць гэтага падатку і ставілі подпісы, – распавядае Мікола Чарнавус.

Са слоў актывіста, такая ж акцыя праходзіць у Магілёве, у найбліжэйшыя дні плануюць правесці яе і ў іншых беларускіх гарадах.

Зварот з просьбай скасаваць падатак на дармаедства з подпісамі жыхароў Баранавічаў Мікалай Чарнавус мае намер перадаць «дэпутатам» ад Баранавічаў Вользе Палітыка і Таццяне Якубовіч.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках