2 траўня 2024, Чацвер, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магчыма, ужо апошнім разам»

58
«Магчыма, ужо апошнім разам»

Навошта Лукашэнка паляцеў у Егіпет?

У гэтыя марозныя і снежныя дзянькі хто з беларусаў не хацеў бы хоць ненадоўга апынуцца на якім-небудзь паўднёвым курорце? Як гэта, дарэчы, зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Праўда, прэс-служба дыктатара сцвярджае, што паляцеў той «напружана і плённа працаваць».

Пагаварыць пра эканоміку і супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Каір, дзе акрамя сустрэчы з уладамі краіны фараонаў і мясцовымі бізнэсоўцамі збіраецца ўзяць удзел у беларуска-егіпецкім дзелавым форуме. Затым з такой праграмай перамоваў Лукашэнка наведае Судан. На ўсё - тры дні.

«Я думаю, ён проста стаміўся за 2016 год. Яму трэба адпачыць. Ну, а Егіпет у нашай краіне - такое традыцыйнае месца адпачынку. Таму, напэўна, ён наважыў сумясціць карыснае з прыемным», - кажа эканаміст Леў Марголін.

Наконт прыемнага - тут усё зразумела. Гэта ў Беларусі цяпер снегу па калена. А ў Егіпце - сонца, мора, тэмпература - плюс дваццаць. Што ж тычыцца карыснага, то тут зразумець цяжка. Узровень гандлю паміж краінамі не настолькі высокі, каб патрабаваўся візіт самога дыктатара, сцвярджае эканаміст Леў Марголін:

«Што тычыцца Егіпта, там ёсць вытворчасць беларускіх трактароў, і яна, як кажуць, будзе пашырацца. Альбо ўжо пашыраная, і ён будзе адкрываць новыя прадпрыемствы. Але гэта ўсё на такім узроўні, што ставала б там і простага міністра ці нават генеральнага дырэктара трактарнага заводу».

Што ж тычыцца Судана, дык там пік гандлю быў у 2013-м годзе - крыху больш за $70 млн - за кошт беларускага экспарту, пасля чаго абрынуўся ўдвая. А таму не чакаюць нічога надзвычайнага ад гэтых палётаў Лукашэнкі і простыя грамадзяне, апытаныя тэлеканалам «Белсат» у сталіцы.

«Ну, у яго свае стрэсы, думаю. Адпачываць, магчыма. Можа ўжо апошнім разам», - выказваецца адзін з апытаных.

Іншы агучвае сваё меркаванне:

«Улічваючы малочныя войны, таксама некалькі гадоў таму была цукровая вайна з Расеяй - трэба ж сваю прадукцыю куды-небудзь падзець!»

Аднак да свайго найбліжэйшага хаўрусніка Лукашэнку як раз і не спяшаецца. Яшчэ ў канцы снежня дыктатар, спаслаўшыся на празмерную занятасць, праігнараваў саміт ЕАЭС у Пецярбургу, дзе астатнія краіны-ўдзельніцы падпісалі Мытны кодэкс міждзяржаўнага аб'яднання. Ды і першы замежны візіт Лукашэнкі сёлета - ізноў жа не да ўсходніх суседзяў.

«Было б, напэўна, нелагічна - не паехаць на саміт у канцы снежня і цяпер паляваць да Пуціна на расейскія курорты, таму ён туды і не з'язджаў», - заўважае Леў Марголін.

На гэты момант беларускі ды егіпецкі бакі падпісалі блізу дзясятка дакументаў. Згодна з афіцыйным Менскам, напрыклад, Егіпет гатовы ўхваліць кантракт з нашай краінай на ачышчэнне сцёкавых вод. Праўда, сума ўгоды ўсяго $3 млн.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках