26 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не паедзе ў Санкт-Пецярбург на саміт ЕАЭС

19
Лукашэнка не паедзе ў Санкт-Пецярбург на саміт ЕАЭС

На мінулым тыдні Пяскоў не змог сказаць журналістам, ці адбудуцца перамовы Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не плануе браць удзел у самітах Еўразійскага эканамічнага савета (ЕАЭС) і Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) у панядзелак, 26 снежня, у Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта РБК распавялі тры чалавекі, знаёмыя з арганізацыяй самітаў. У прэс-службе дыктатара ў нядзелю на званкі не адказвалі. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў на запыт таксама не адказаў.

На мінулым тыдні Пяскоў не змог сказаць журналістам, ці адбудуцца перамовы Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу.

«На палях будзе шэраг двухбаковых сустрэч. Будзе асобная размова з [прэзідэнтам Казахстана] Назарбаевым - гэта тое, што ўжо запланавана, у нядзелю яны разам шэраг аб'ектаў наведаюць», - адзначыў Пяскоў 23 снежня.

Тады ж Пяскоў паведаміў, што абодва саміты з'яўляюцца нефармальнымі і пераднавагоднімі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках