2 траўня 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сват Дональда Трампа пабудуе мемарыял у Наваградку

13
Сват Дональда Трампа пабудуе мемарыял у Наваградку
Джаред Кушнер с отцом

Чарльз Кушнер прафінансуе пабудову сцяны памяці ахвяр габрэйскага гета.

Бацька Джарэда Кушнера Чарльз ужо рабіў ахвяраванні Навагрудскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, а цяпер мае намер фінансаваць пабудаванне там сцяны памяці ахвяр габрэйскага гета, паведамляе «Радыё Свабода».

Карані сям'і Кушнер - з Наваградка.

«Я ўнук людзей, што ацалелі ў Халакост, - пісаў Джарэд Кушнер, муж, Іванкі, дачкі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у ліпені 2016 года на старонках газеты The New York Observer, якая яму належыць. - 7 снежня 1941 года, у дзень нападу на Пэрл-Харбар, нацысты атачылі Навагрудскае гета і паставілі яго насельніцтва ў два шэрагі: каму паміраць - направа, каму жыць - налева. Сястра маёй бабулі, Эстэр, кінулася хавацца ў суседнім доме. Хлопец, які бачыў, як яна ўцякала, выцягнуў яе адтуль, і жанчына апынулася ў ліку прыкладна 5100 габрэяў, загінулых у гэтай першай разні навагрудскага габрэйства. У 1943 годзе ў ноч перад юдэйскім Новым годам 250 чалавек - усе, што засталіся ад 20-тысячнага габрэйскага насельніцтва горада - задумалі ўцячы праз выкапаны імі падземны ход, які выводзіў за агароджу. Яны абясточылі пражэктары і дасталі цвікі з бляшанага даху, каб ён грымеў на ветры і заглушаў гукі ўцёкаў».

Бабуля і дзед Джарэда Кушнера па бацькавай лініі пазнаёміліся ў атрадзе братоў Бельскіх пад Горадняй падчас вайны. Іосіф Бярковіч і Раіса Кушнер (Іосіф узяў прозвішча жонкі, таму што сам ён паходзіў з вельмі беднай сям'і) здолелі збегчы з габрэйскага гета ў гарадок Наваградак і дабрацца да партызан.

У Джарэда ёсць малодшы брат і дзве сястры. Іх бацька Чарльз, які стаў мільярдэрам, рэгулярна наведвае месца, дзе яго бацькі цудам уратаваліся ад смерці падчас Халакоста, і прывозіць туды сваіх унукаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках