2 траўня 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства інфармацыі заблакавала яшчэ 11 сайтаў

3
Міністэрства інфармацыі заблакавала яшчэ 11 сайтаў

Інтэрнэт-рэсурсы трапілі пад блакаванне праз «неналежную» рэкламу.

Міністэрства інфармацыі заблакавала 11 сайтаў праз размяшчэнне «неналежнай» рэкламы, сказана ў паведамленні на сайце ўстановы.

У адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 10 студзеня 2017 года Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайтаў dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by, fxline.by, landing.fxline.by, streamforex.by, weltrade.ru, by.weltrade.com, stforex.com, ru.mtrading.com, mtrading.by.

«На рэсурсах dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by размяшчалася рэклама пра выдаванне мікрапазык неабмежаванаму колу асоб фізічнымі асобамі, не уключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый у адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Аляксандра Лукашэнкі ад 30 чэрвеня 2014 г. №325 «Аб прыцягненні і выдаванні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Астатнія восем іншых сайтаў былі заблакаваныя праз рэкламу арганізацый, якія не ўключаны ў рэестр форэкс-кампаній.

Нагадаем, што гэта не першы выпадак, калі Міністэрства інфармацыі абмяжоўвае доступ да інтэрнэт-рэсурсаў праз парушэнне заканадаўства ў сферы рэкламы. Напрыклад, у снежні ўстанова таксама заблакавала сайт, які размяшчаў абвесткі пра мікрапазыкі ад фізічных асоб. Раней — за рэкламу пра продаж наркотыкаў і дастаўкі алкаголю.

Усяго за 2016 год Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 47 інфармацыйных рэсурсаў, да аднаго з якіх доступ ужо адноўлены. З іх 21 быў заблакаваны за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, 13 — экстрэмісцкіх матэрыялаў, 11 — неналежную рэкламу, 2 — за прапаганду парнаграфіі, гвалту і жорсткасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках