2 траўня 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка Samsung хочуць арыштаваць паводле справы, звязанай з імпічментам прэзідэнту Паўднёвай Карэі

1
Кіраўніка Samsung хочуць арыштаваць паводле справы, звязанай з імпічментам прэзідэнту Паўднёвай Карэі
ЛІ ЧЖЭ ЕН
ФОТА: IGUIDES.RU

Спецкамісія пракуратуры Паўднёвай Карэі выдала ордэр на арышт віцэ-старшыні Samsung Group Лі Чжэ Ена.

Яго падазраюць у дачы хабару, прысваенні сродкаў і дачы ілжывых паказанняў, паведамляе агенцтва «Ренхап» (пераклад – tvrain.ru).

Расследаванне ў дачыненні да Лі Чжэ Ена звязана са справай, фігурантам якой таксама з'яўляецца прэзідэнт краіны Пак Кын Хе, якой пагражае імпічмент.

Лі Чжэ Ен — сын старшыні канцэрна Samsung Лі Гонхі і фактычна кіраўнік карпарацыі. Паводле версіі следства, ён даў хабар сумаю 43 мільярды вонаў (блізу 36 мільёнаў даляраў) сяброўцы прэзідэнта Цой (Чхве) Сун Сіль. У абмен яна спрыяла таму, што дзяржаўны пенсійны фонд падтрымаў зліццё двух кампаній-падрадчыкаў Samsung, адзначае агенцтва.

Акрамя таго, Samsung Group пералічыла 17 мільёнаў даляраў двум некамерцыйным фондам, якія таксама звязваюць з Сун Сіль. Гэтыя грошы пракуроры таксама разглядаюць як хабар.

Лі Чжэ Ен раней адпрэчваў усе абвінавачванні.

На пачатку снежня 2016 года парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за запуск працэдуры імпічменту прэзідэнта краіны Пак Кын Хе. Пак Кын Хе падазраюць у датычнасці да карупцыйнай схемы, паводле якой яе знаёмая — адна з рэлігійных дзеячаў Цой Сун Сіль — фактычна атрымала частку паўнамоцтваў прэзідэнта. Сун Сіль падазраюць у арганізацыі схемы працы НКА, паводле якой арганізацыі атрымлівалі дзясяткі мільёнаў даляраў у якасці ахвяраванняў.

Пасля з'яўлення паведамленняў пра карупцыю ў краіне прайшло некалькі шматтысячных мітынгаў. Актывісты запатрабавалі адправіць прэзідэнта ў адстаўку. Прэтэнзіі да Пак Кын Хе былі звязаны ў тым ліку з парушэннем канстытуцыі — перадачы староннім людзям функцый дзяржаўнага кіравання.

Раней пракуратура прад'явіла Сун Сіль абвінавачванні ў карупцыі, вымагальніцтве і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Фігурантамі паводле гэтай справы таксама праходзяць двое былых супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках