6 траўня 2024, панядзелак, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агент, які можа ведаць занадта шмат

Агент, які можа ведаць занадта шмат

Экс-агент брытанскай выведкі шмат гадоў збіраў інфармацыю пра РФ.

«Пасля таго як на мінулым тыдні экс-агент брытанскай выведкі MI-6 Крыстафер Стыл стаў вядомы як аўтар дасье пра Дональда Трампа, ён адразу ж залёг на дно, баючыся не толькі помсты будучага прэзідэнта ЗША, але, перш за ўсё, помсты Расеі. Імперыя былога агента КДБ і экс-кіраўніка спецслужбаў Пуціна пагражае Стылу падвойнымі непрыемнасцямі - праз дасье, што нашкодзіла Расеі, і праз футбол», - піша аглядальнік нямецкага часопіса Der Spiegel (пераклад – inopressa.ru) Енс Вайнрайх.

Справа ў тым, што Стыл, які ўзначальвае фірму Orbis Business Intelligence Ltd, цягам многіх гадоў «збіраў інфармацыю з нагоды займальнай тэмы: якім чынам Расея атрымала права правядзення <чэмпіянату свету ў футболе 2018 года/a>», гаворыцца ў артыкуле. Гэтае пытанне мучыць спартыўны свет, пачынаючы з 2 снежня 2010 года, калі выканкам ФІФА пры досыць сумнеўных абставінах аддаў ЧС-2018 і ЧС-2022 Расеі і Катару адпаведна.

У той дзень, 2 снежня, праз лічаныя гадзіны пасля рашэння ФІФА, Пуцін, тады часова на пасадзе прэм'ера, прыляцеў у Цюрых і даў даволі дзіўную прэс-канферэнцыю. Калі ў разгар прэс-канферэнцыі ён сказаў, што ўважае, што расейскі мільярдэр Раман Абрамовіч не адмовіўся ад ідэі падтрымкі расейскага плана па ЧС, той прыкметна здрыгануўся на крэсле і даслоўна прыняў становішча "смірна", піша Вайнрайх.

«Калі верыць вынікам расследавання Крыстафера Стыла, вырашальную ролю пры выдаванні права правядзення ЧС у футболе Расеі згулялі менавіта абавязанні Абрамовіча і яшчэ некалькіх іншых алігархаў, а таксама прыцягненне канцэрна «Газпрам», - перадае Вайнрайх. Паводле версіі Стила, Пуцін «нібыта аддаў адпаведнае распараджэнне ў канцы лета 2010 года, бо вельмі баяўся паразы расейскай заяўкі». Больш таго, Стыл і іншыя агенты зафіксавалі ў сакрэтным дакладзе для брытанскага камітэта, што ўпершыню Абрамовіч з'явіўся ў колах ФІФА падчас ЧС па футболе ў паўднёва-афрыканскай рэспубліцы ў 2010 годзе.

Галоўным пытаннем, интересовавшим Стила, было тое, як «Пуцін і тагачасны эмір Катара Хамад бін Халіфа Аль Тані (бацька цяперашняга эміра) не толькі заключалі мега-ўгоду па асваенню гіганцкіх радовішчаў газу на Ямале, але і стварылі альянс паміж Расеяй і Катарам для атрымання права правядзення будучых чэмпіянатаў свету па футболе», піша журналіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках