2 траўня 2024, Чацвер, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Вызваленне Данбаса пачнецца сёлета

11
Авакаў: Вызваленне Данбаса пачнецца сёлета
АРСЭН АВАКАЎ
ФОТА: REUTERS

Кіраўнік украінскага МУС Арсэн Авакаў аддаў загад памежнікам падрыхтавацца да дэакупацыі Данбаса.

Адпаведная заява была зробленая міністрам падчас калегіі дзяржаўнай памежнай службы, паведамляе УНІАН.

Са слоў Авакава, «дэакупацыя» можа пачацца ўжо цягам 2017 года. У ёй будуць задзейнічаныя сілы паліцыі, гвардзейцы і супрацоўнікі органаў юстыцыі. Як падкрэсліў украінскі міністр, першымі да ажыццяўлення гэтых дзеянняў прыступяць менавіта памежнікі. Таму ім неабходна быць цалкам падрыхтаванымі да таго, каб узяць пад свой кантроль дзяржаўныя межы.

Кіраўнік украінскага міністэрства адзначыў, што планы «дэакупацыі Данбаса» не з'яўляюцца ягоным асабістым прапагандысцкім выказваннем. Не трэба да іх ставіцца і як да нейкай ідэі фікс. Прапанаваная аперацыя, з ягоных слоў, уяўляе сабой «рэальнасць, з якой нам неўзабаве трэба будзе сутыкнуцца», — заявіў кіраўнік сілавога міністэрства.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках