2 траўня 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыю памяці Барыса Нямцова запланавалі сабраць усе апазіцыйныя сілы

2
На акцыю памяці Барыса Нямцова запланавалі сабраць усе апазіцыйныя сілы

У Маскве рыхтуюць Марш памяці Нямцова.

У «Камітэце пратэставых дзеянняў» мяркуюць, што ў падрыхтоўцы акцыі, прысвечанай памяці забітага ў Маскве палітыка Барыса Нямцова, возьмуць удзел усе апазіцыйныя сілы краіны, заявіў сябра арганізацыі Аляксандр Рыклін.

«Учора ў офісе ПАРНАСа адбылося пасяджэнне “Камітэта пратэставых дзеянняў”, дзе мы абмяркоўвалі ініцыятыву “Салідарнасці” пра пачатак падрыхтоўкі Маршу памяці Нямцова», – апавёў ён у суботу «Інтэрфаксу».

У камітэце мяркуюць, што ў падрыхтоўцы акцыі павінны ўзяць удзел усе апазіцыйныя сілы, якія ёсць у краіне, адзначыў ён. «Мы павінны адкласці ў бок усе супярэчнасці, забыцца пра крыўды, і пачаць супольную працу», – дадаў апазіцыянер.

Паводле ягоных словаў, у аргкамітэт запрошаныя прадстаўнікі партыі «Яблык» і ПАРНАС, «Партыі Прагрэсу» Аляксея Навальнага і «Партыі 5 снежня», руху «Салідарнасць» і Камітэта пратэставых дзеянняў.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што «акцыя адбудзецца ў любым выпадку, і пройдзе яна ў цэнтры».

Рыклін адзначыў, што дату і дакладнае месца правядзення акцыі трэба будзе ўзгадніць, бо 27 лютага, дата гібелі Нямцова, з'яўляецца працоўным днём, а ў выхадныя ў шэсці зможа ўзяць удзел большая колькасць грамадзянаў. Першае пасяджэнне аргкамітэта адбудзецца ў панядзелак у будынку «Салідарнасці», паведаміў ён.

Палітык, адзін з заснавальнікаў апазіцыйнага руху «Салідарнасць» Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце непасрэдна каля Крамля. Пазней на месцы забойства паўстаў «народны мемарыял», які з тых часоў падтрымліваецца валанцёрамі.

Паводле справы аб забойстве палітыка цяпер судзяць пяць чалавек: меркаванага кілера Заура Дадаева, братоў Анзора і Шадзіда Губашавых, Тэмірлана Эскерханава і Хамзата Бахаева. Паводле версіі следства, прыкладна ў канцы верасня 2014 года фігуранты за ўзнагароджанне памерам не менш як 15 млн рублёў пагадзіліся на прапанову Руслана Мухудзінава і іншых нявысветленых асобаў забіць Нямцова.

Між тым пацярпелыя мяркуюць, што справа пра забойства Нямцова не раскрытая, а сапраўдныя заказчыкі не знойдзеныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках