2 траўня 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае «сярэдні» беларускі беспрацоўны

7
Як выглядае «сярэдні» беларускі беспрацоўны

За борт луканомікі пападаюць маладыя дужыя мужчыны, звольненыя паводле «дамовы бакоў».

На 1 студзеня 2017 года 66% усіх беспрацоўных на ўліку - мужчыны, удзельная вага моладзі ва ўзросце 16-30 гадоў - 23,8%. Для параўнання: год таму ў структуры беспрацоўных было 65% мужчын і 26,7% моладзі. Ва ўправе палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падалі партрэт сярэднестатыстычнага беспрацоўнага, паведамляе БелТА.

Рэгістрацыя мужчын у якасці беспрацоўных удвая перавышае рэгістрацыю беспрацоўных жанчын. На 1 студзеня 2017 года самая высокая ўдзельная вага беспрацоўных мужчын адзначалася ў Менску і Гарадзенскай вобласці (73,6% і 72% адпаведна), менш за ўсё - у Магілёўскай вобласці (50,3%). Сярэдні ўзрост беспрацоўнага змяніўся нязначна: у 2016 годзе - 31,5 года, у 2015 годзе - 31,4 года. Сярэдні ўзрост беспрацоўнага мужчыны нязначна знізіўся, у беспрацоўных жанчын ён захаваўся ранейшым (37,5 года).

Менш становіцца беспрацоўных з агульнай сярэдняй і базавай адукацыяй (цяпер іх удзельная вага - 40%), а беспрацоўных з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй - больш (32,5%). Сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 14,3% ад усіх беспрацоўных на ўліку, вышэйшую і адукацыю пасля ВНУ - 14,2%.

Са слоў спецыялістаў, у 2016 годзе сярэдняя працягласць беспрацоўя павялічылася на 0,1 месяца ў параўнанні з папярэднім годам і склала 4,2 месяца. Гэты паказчык у мужчын узрос да 4,2 месяца, у жанчын і моладзі знізіўся да 4 і 3 месяцаў адпаведна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках