3 траўня 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК стварае вайсковыя камісіі ў рэгіёнах

5
БНК стварае вайсковыя камісіі ў рэгіёнах
ФОТА: BYMEDIA

Вайсковыя камісіі будуць утвораныя ўсюды, дзе ёсць аб'яднаныя кааліцыі дэмакратычных сіл.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

Пастанова Рады БНК «Аб рэгіянальных вайсковых камісіях»

У мэтах выканання пункта 5 пастановы Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса ад 7 снежня 2016 года «Аб стварэнні Вайсковай камісіі БНК» утварыць ў складзе рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл рэгіянальныя вайсковыя камісіі БНК. Кіраўнікоў рэгіянальных вайсковых камісій уключыць у склад Вайсковай камісіі БНК.

Задачамі рэгіянальных вайсковых камісій вызначыць:

1. Арганізацыю мерапрыемстваў па вайскова-патрыятычнаму выхаванню з мэтай падрыхтоўкі грамадзян рэгіёну да выканання канстытуцыйнага абавязку для абароны незалежнасці Беларусі.

2. Аналіз настрояў вайскоўцаў, якія праходзяць службу ў воінскіх частках рэгіёну, ступені іх гатоўнасці да абароны краіны пры агрэсіі з усіх мажлівых кірункаў.

3. У выпадку вонкавай агрэсіі - наданне дапамогі дзяржаўным органам у мабілізацыі вайскоўцаў і супрацьстаянні агрэсіі».

Нагадаем, што 14 снежня 2016 года Вайсковая камісія БНК звярнулася ў Міністэрства абароны Беларусі з праграмай для ўмацавання абароназдольнасці Беларусі, якая складаецца з 8-мі пунктаў. Пасля адмовы міністра абароны Андрэя Раўкова супрацоўнічаць з беларускімі патрыётамі ў гэтым кірунку, Мікалай Статкевіч заявіў, што цяпер пытаннямі абароны краіны ад агрэсіі з усіх кірункаў будзе займацца Вайсковая камісія БНК.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках