30 красавiка 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісар: Украіна і Грузія атрымаюць бязвізавы рэжым у найбліжэйшыя месяцы

Еўракамісар: Украіна і Грузія атрымаюць бязвізавы рэжым у найбліжэйшыя месяцы

ЕЗ павінен правесці «дадатковую працу», хоць краіны выканалі ўсе неабходныя крытэрыі.

Еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў для пашырэння Ёханэс Хан заявіў, што пастанова ЕЗ аб наданні бязвізавага рэжыму Грузіі і Украіне будзе прынятая ў найбліжэйшыя месяцы.

Як паведамляе eurointegration.com.ua, пра гэта ён заявіў у Страсбургу, адказваючы на пытанне старшыні ўкраінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Уладзіміра Ар’ева.

Са слоў Хана, Еўразвязу неабходна правесці «дадатковую працу» ў гэтым кірунку. Пры гэтым еўракамісар адзначыў, што Украіна і Грузія выканалі ўсе неабходныя крытэрыі для атрымання «бязвіза».

Нагадаем, Еўракамісія прызнала, што Украіна выканала ўсе ўмовы для атрымання бязвізавага рэжыму ў снежні 2015 года. Восенню 2016 года праект аб наданні права бязвізавых паездак у Еўропу для грамадзян Украіны прайшоў узгадненне ў камітэтах Еўрапарламента.

Еўрапейскія чыноўнікі адзначалі, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым толькі пасля таго, як будзе ўзгоднены механізм яго прыпынення. Еўрапарламент ухваліў увядзенне такога механізму на пасяджэнні 15 снежня. Пасля гэтага «бязвіз» для Украіны і Грузіі падтрымала Рада ЕЗ.

Механізм адабрэння і галасавання аб наданні бязвізавага рэжыму ўключае шмат крокаў. Акрамя таго, іх разглядаюць некалькі інстытутаў. Увогуле, гэтае пытанне ўключае восем этапаў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сярэдзіне студзеня 2017 года заявіў, што Украіна чакае развязання пытання аб увядзенні бязвізавага рэжыму ў найбліжэйшыя тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках