11 траўня 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўвялі для аграсядзібаў яшчэ адзін падатак

9
Улады ўвялі для аграсядзібаў яшчэ адзін падатак

Таксама ўрад зрабіў больш жорсткімі санітарныя нормы для аб'ектаў аграэкатурызму.

Аграсядзібам дазволяць праводзіць вяселлі і банкеты, але з выплатай збору, паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, піша onliner.by. «Праект указа для ўдасканалення дзейнасці суб'ектаў аграэкатурызму ўжо знаходзіцца ў стадыі заканчэння, сёння абмяркоўваліся апошнія змены. Цягам тыдня плануецца ўнесці дакумент у саўмін, спадзяюся, цягам месяца дакумент будзе падпісаны. Гэты ўказ выклікаў пэўны рэзананс сярод грамадскасці, але ўсе сышліся на тым, што дакумент патрабуе зменаў», — падкрэсліў міністр.

Згодна з новым указам будзе пашыраны пералік паслуг, якія могуць надавацца суб'ектамі аграэкатурызму. У яго плануецца ўключыць такія пункты, як правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў; наданне паслуг лазняў, саунаў і душавых; катанне на жывёлінах і гужавым транспарце; выдача інвентару для спорту і адпачынку. Пры гэтым пры наданні паслуг пры правядзенні прэзентацый і банкетаў ўладальнікі аграэкасядзіб будуць выплачваць збор за кожны месяц, у якім была нададзеная паслуга.

Велічыня гэтага збору будзе залежаць ад месцазнаходжання суб'екта аграэкатурызму: плануецца, што збор будзе большы для аграсядзіб, размешчаных недалёка ад Менска або абласных цэнтраў. Міністр таксама падкрэсліў, што змены закрануць і захаванне суб'ектамі аграэкатурызму санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

Загадчыца аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вія Шукевіч патлумачыла, што сёння для аб'ектаў аграэкатурызму існуюць асобныя санітарныя нормы і правілы. «Але для арганізацыі такіх масавых мерапрыемстваў, як вяселлі, гэта занадта малыя патрабаванні. І яны не змогуць гарантаваць бяспеку ў частцы выканання санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Магчыма, будуць унесеныя змены ва ўжо існыя санітарныя нормы і правілы. Дакумент патрабуе дапрацоўкі, неабходна ўнесці некаторыя палажэнні, якія гарантуюць бяспеку нашаму насельніцтву», — рэзюмавала яна і заявіла, што пры гэтым будзе ўлічвацца спецыфіка працы такіх аб'ектаў. У дакуменце выразна прапісана, што цяпер будзе ўважацца за аграэкасядзібу.

Так, у яе будуць уваходзіць і гасцявыя дамы, размешчаныя на адным зямельным пляцы з жылым домам гаспадароў, а таксама жылыя і гасцявыя дамы на іншых надзелах, размешчаных у адным населеным пункце альбо якія прымыкаюць тэрытарыяльна. Пры гэтым агульная колькасць жылых пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння турыстаў не можа перавышаць дзесяці.

Гаворачы аб часовых тэрмінах прыняцця дакумента, Аляксандр Шамко растлумачыў, што аб пераходным перыядзе для суб'ектаў аграэкатурызму цяпер гаворкі не ідзе. Раней гаварылася аб двух гадах пераходнага перыяду. «У параўнанні з першапачатковымі прапановамі для змены ўказа цяпер у дакуменце больш дэмакратычныя нормы. І яны абсалютна не патрабуюць якога-небудзь пераходнага перыяду. Рабочая група паспрабавала ўлічыць інтарэсы ўсіх — і прадстаўнікоў дзяржорганаў, і ўладальнікаў аграэкасядзібаў. Гэтымі зменамі мы не нашкодзім галіне, а толькі ўпарадкуем яе працу», — падкрэсліў міністр.

Намеснік дырэктара дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч дадаў, што новы дакумент прадугледжвае яшчэ некалькі важных момантаў. Напрыклад, займацца аграэкатурызмам цяпер нельга будзе ў малых гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, таксама ліквідуецца норма, якая дазваляе займацца аграэкатурызмам у кватэры ў жылым доме. Трэці момант — нельга займацца гэтым тыпам дзейнасці тым людзям, якія не вядуць асабістую падсобную гаспадарку. «Пры гэтым будуць зробленыя выключэнні для тых суб'ектаў аграэкатурызму, якія ўжо працуюць, — яны змогуць працаваць на ранейшых умовах», — рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках