3 траўня 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка з Воршы: Барацьба з дэкрэтам аб «дармаедах» разбудзіла людзей

11
Актывістка з Воршы: Барацьба з дэкрэтам аб «дармаедах» разбудзіла людзей
ВАЛЯНЦІНА ІГНАЦЕНКА

У апошнія месяцы палітычная актыўнасць грамадзян рэзка вырасла.

Палітычная актывістка з Воршы, Валянціна Ігнаценка адзначае, што апошнія месяцы прыкметная рэзкая актывізацыя грамадзян.

Калі раней многія людзі стараліся дыстанцыявацца ад любых палітычных і грамадскіх падзей, то цяпер сітуацыя імкліва змяняецца.

На гэты момант Валянціна Ігнаценка збірае ў Воршы подпісы за скасаванне падатку на «дармаедаў», і шэраг грамадзян звярнулася да зборшчыкаў з мэтай не толькі паставіць свой подпіс, але і ўзяць падпісныя лісты, каб папрацаваць у сваім раёне.

«Людзі актыўна падпісваюцца і просяць лісты. Мне тэлефанавалі з Талачына, Дуброўна, з Аршанскага раёна, пыталіся, дзе можна паставіць свае подпісы. Бачныя вялікія змены, я і раней хадзіла збіраць подпісы за рамонт маста, у пытаннях працы медыцыны. Актыўнасць значна павялічылася, людзі пачынаюць разумець, у якім становішчы знаходзіцца наша краіна», - распавяла актывістка «Радыё Рацыя».

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках