3 траўня 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец беларускага паходжання зняпраўджвае свой удзел у кампрамаце на Трампа

5
Амерыканец беларускага паходжання зняпраўджвае свой удзел у кампрамаце на Трампа
СЯРГЕЙ МІЛІАН

Сяргей Міліан мае намер адказаць на «ілжывыя заявы палітычных апанентаў».

38-гадовы беларускі амерыканец Сяргей Міліан, які з'яўляецца прэзідэнтам Расейска-амерыканскай гандлёвай палаты ў ЗША, збіраецца зняпраўдзіць інфармацыю пра сваю датычнасць да «антытрампаўскага дасье». Пра гэта ён паведаміў «Радыё Свабода».

«Неўзабаве будзе адказ на хлуслівыя заявы палітычных апанентаў», - адказаў Сяргей Міліан на просьбу пракаментаваць інфармацыю, размешчаную ў амерыканскай газеце The Wall Street Journal, аб тым, што беларус нібыта перадаў найбольш скандальныя фрагменты дасье пра непацверджаныя сувязі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Расеяй меркаванаму аўтару дасье, былому супрацоўніку брытанскіх спецслужбаў Крыстаферу Стылу.

Да нядаўняга часу ў сваіх інтэрв'ю Міліян казаў пра свае блізкія кантакты з цяперашнім прэзідэнтам ЗША. У профілі Міліяна ў Facebook стаіць ягоны фотаздымак з інаўгурацыі Дональда Трампа.

Сяргей Міліян (Sergei/Sergio Millian, пры нараджэнні Сяргей Кукуць) нарадзіўся 22 кастрычніка 1978 года ў г. п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. У 1995 годзе, скончыўшы школу, паступіў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, па заканчэнні якога вучыўся ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі на факультэце мэнэджмэнту па спецыяльнасці юрыст. Скончыўшы два курсы навучання, ён атрымаў грант на стажыроўку ў ЗША ў міжнароднай адукацыйнай праграме, якая фінансуецца Marriott International, Inc.

У біяграфіі адзначаецца, што Міліян «працуе ў сферы жылой і камерцыйнай нерухомасці на нацыянальным і міжнародным узроўні з Trump Organization і The Related Group».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках