4 траўня 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: ЕЗ узмацняе барацьбу супраць прапаганды Расеі

2
The Guardian: ЕЗ узмацняе барацьбу супраць прапаганды Расеі
Фота: Getty Images

Еўрапейцы маюць намер перашкодзіць Маскве ўмяшацца ў нямецкія, нідэрландскія і французскія выбары, як гэта было ў ЗША.

ЕЗ ажыўляе меры барацьбы супраць расейскай кампаніі гібрыднай вайны пасля інаўгурацыі Дональда Трампа, бо страхі, што Уладзімір Пуцін паспрабуе паўплываць на вынікі выбараў па ўсёй Еўропе, растуць. Пра гэта піша The Guardian (пераклад — zn.ua).

Перад выбарамі ў Нямеччыне, Францыі і Нідэрландах еўрапейская група East Stratcom, якая спрабуе развянчаць выдумкі расейскай прапаганды, а таксама вывучае спробы Расеі ўплываць на вынікі выбараў з дапамогай дэзінфармацыі, атрымала дадатковыя 800 тысяч еўраў фінансавання.

На думку літоўскага еўрадэпутата Пятраса Аўштравічуса, ЕЗ павінен дзейнічаць больш рашуча і хутка.

«Думаю, умяшанне Расеі ў выбары ў ЗША былі праверкай. Для Масквы было важна пачаць з вялікай гульні. Думаю, для невялікіх краін, якія ў большай ступені знаходзяцца пад расейскай пагрозай, рызыка цяпер вельмі высокая», - сказаў ён.

Амбасадарка Латвіі ў ЕЗ Саніта Паўлюта-Дэсландэс заўважыла, што частка насельніцтва Еўропы глядзіць расейскія СМІ кожны дзень. І ў эфіры каментуюць не толькі падзеі ў свеце або вайну ва Украіне, але і ўнутраныя падзеі, напрыклад, у Латвіі.

«І менавіта тут крыецца небяспека», - уважае яна.

Раней паведамлялася, што літоўскія валанцёры («эльфы») стварылі аб'яднанне для барацьбы з расейскімі «тролямі». Невялікія групкі літоўцаў займаліся пошукам і выдаленнем фіктыўных уліковых запісаў у Facebook і Skype.

Выданне New York Times пісала, што расейскія «тролі» атакуюць Фінляндыю, спрабуючы ўтрымаць яе падалей ад NATO.

«Тролі напаўняюць інфармацыйную прастору такой вялікай колькасцю тэорый змоў, што нават разумныя людзі заблытваюцца», - кажа даследчыца арганізацыі «Фінскія сілы абароны» Сара Янтунен.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках