18 траўня 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп афіцыйна прызнаў дачыненне РФ да кібератак у ЗША

22
Трамп афіцыйна прызнаў дачыненне РФ да кібератак у ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI/ZUMA

Аднак новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не ўважае, што згаданыя атакі паўплывалі на ягонае абранне.

Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай пісьмовай заяве, распаўсюджанай офісам Трампа.

«У той час як Расея, Кітай, іншыя краіны, групы і людзі за межамі ЗША паслядоўна спрабуюць узламаць кіберінфраструктуру нашых дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку Нацыянальнага камітэта дэмакратаў (штаба ягоных палітычных апанентаў - ЕП), не было абсалютна ніякага ўплыву на вынік выбараў», - заявіў Дональд Трамп.

Гэта заява была апублікаваная пасля дзвюхгадзіннай сустрэчы Трампа з прадстаўнікамі трох амерыканскіх спецслужбаў, у час якой Федэральнае бюро расследаванняў, Цэнтральная выведвальная ўправа і Агенцтва нацыянальнай бяспекі прадставілі будучаму прэзідэнту даклад аб уплыве спецслужбаў РФ на выбары.

Пазней была рассакрэчаная і апублікаваная частка справаздачы ў гэтым пытанні. У адпаведнасці з гэтым дакументам амерыканскія выведчыкі прыйшлі да згоды, што расейскае вышэйшае кіраўніцтва, уключаючы прэзідэнта Пуціна, асабіста мае дачыненне да кампаніі незаконнага ўплыву на ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках