18 траўня 2024, Субота, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ван дэр Бэлен уступіў на пасаду прэзідэнта Аўстрыі

Ван дэр Бэлен уступіў на пасаду прэзідэнта Аўстрыі
ВАН ДЭР БЭЛЕН

Упершыню ў пасляваеннай гісторыі Аўстрыі кіраўніком дзяржавы стаў прадстаўнік апазіцыі.

Аляксандар Ван дэр Бэлен у чацвер, 26 студзеня, уступіў на пасаду прэзідэнта Аўстрыі, прынёсшы прысягу ў парламенце краіны. У пасляваеннай гісторыі краіны кіраўніком дзяржавы ўпершыню стаў прадстаўнік апазіцыі, перадае «Нямецкая хваля».

.

73-гадовы прафесар эканомікі Ван дэр Бэлен шмат гадоў узначальваў партыю «зялёных». У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 4 снежня мінулага года, ён абышоў лідара правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды Норбэрта Хофэра, набраўшы 53,4% галасоў.

Паводле традыцыі, кіроўная кааліцыя фармальна накіруе прэзідэнту ў дзень уступлення на пасаду прапанову аб адстаўцы, якую, як чакаецца, кіраўнік дзяржавы адхіліць. Пры гэтым кааліцыя ў складзе Сацыял-дэмакратычнай партыі і кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі перажывае сур'ёзны крызіс і вядзе перамовы аб мэтазгоднасці супрацоўніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках