13 траўня 2024, панядзелак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «дармаедам» прапануюць сноўборды са зніжкай 20%

16
У Менску «дармаедам» прапануюць сноўборды са зніжкай 20%

Зніжку можна атрымаць пры падачы «ліста шчасця».

Менскі салон пракату сноўбордаў вырашыў згуляць на, магчыма, самай актуальнай зімовай тэме і выкарыстаў «дармаедаў» у сваёй рэкламнай кампаніі. Калі ў вас ёсць «ліст шчасця», уладальнікам гарантуюць зніжку 20% у буднія дні. Пракатчыкі кажуць, што гэта больш гумар, чым камерцыйны праект, і жадаюць усім працы, піша onliner.by.

— Гэта вельмі спантанная ідэя на актуальную тэму. А пагатоў у нас ёсць некалькі хлопцаў і дзяўчат, якія цяпер афіцыйна ўладкаваныя, але раней былі беспрацоўнымі і ўжо атрымалі лісты «шчасця», — распавялі ў салоне Activeworld.by. — Так што нам захацелася пажартаваць. Акцыя не асабліва камерцыйная. Дзіўна думаць, што усе «дармаеды» рэзка пойдуць да нас за сноўбордамі. Але, магчыма, іншыя людзі ацэняць гумар пра «лісты шчасця» і стануць нашымі кліентамі. Хай хлопцы, пакуль шукаюць працу, зоймуцца спортам. Тым больш па буднях яны пакуль вольныя. Ну, а наогул мы ўсім жадаем працаўладкавання.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Принеси "письмо счастья" и получи скидку! #activeworldby

Фото опубликовано Active World (@activeworldby)

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках