2 траўня 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen абагнаў Toyota ў колькасці прададзеных аўтамабіляў

2
Volkswagen абагнаў Toyota ў колькасці прададзеных аўтамабіляў

Нямецкі аўтавытворца ў 2016 годзе прадаў 10,31 мільёна аўтамабіляў.

Volkswagen ў 2016 годзе па колькасці прададзеных машын абышоў свайго японскага канкурэнта Toyota. Паводле апублікаванай у панядзелак, 30 студзеня, справаздачы, японскі канцэрн, разам з прыналежнымі яму вытворцамі аўтамабіляў кампактнага класа Daihatsu Moto і Hino Motors, якія выпускаюць грузавыя аўтамабілі і аўтобусы, за мінулы год прадаў 10,17 мільёна машын ва ўсім свеце. Гэта на 0,2 працэнты больш, чым годам раней, піша DW.

Volkswagen, нягледзячы на дызельны скандал, рэалізаваў у 2016 годзе 10,31 мільёна аўтамабіляў. Гэта на 3,8 адсоткі больш, чым годам раней. Справаздача яшчэ аднаго аўтагіганта - амерыканскага канцэрна General Motors - чакаецца цягам гэтага тыдня. Пасля яе публікацыі нямецкі аўтавытворца ўпершыню за апошнія пяць гадоў можа выйсці на першае месца па колькасці прададзеных аўтамабіляў.

Апошні раз Toyota саступіла лідарства ў гэтым паказчыку менавіта амерыканскаму брэнду. Гэта адбылося ў 2011 годзе, калі вытворчасць аўтамабіляў у Японіі пацярпела ў выніку моцнага землятрусу і цунамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках