2 траўня 2024, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускім войску пачалася комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці

47
У беларускім войску пачалася комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці
АРХІЎНАЕ ФОТА BYMEDIA

З запасу будзе прызвана амаль 3 тысяч вайсковабавязаных.

Ва Узброеных Сілах Беларусі з 30 студзеня пачалася комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны краіны ў панядзелак.

"Да праверкі будуць прыцягнутыя вайсковыя часткі і падраздзяленні розных тыпаў войскаў і спецыяльных войскаў. Прадугледжваецца таксама праверка сістэмы супрацьпаветранай абароны палётамі кантрольных цэляў", - гаворыцца ў паведамленні.

Усяго плануецца праверыць амаль 30 вайсковых частак і падраздзяленняў. З запасу будзе прызвана амаль 3 тысяч вайсковаабавязаных.

Мерапрыемства планавае, хоць і змяшчае элемент раптоўнасці праверкі для падраздзяленняў, адзначылі ў Мінабароны. "Для іх будзе стварацца дынамічная абстаноўка, якая запатрабуе неардынарных падыходаў да развязання навучальна-баявых задач, дэталёвага ведання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, умення хутка арыентавацца ў варунках абмежаванасці ў часе ды інфармацыі", - паведамілі там.

Паколькі мерапрыемствы будуць праходзіць у складаных зімовых варунках, "гэта дасць магчымасць на справе праверыць здольнасць сістэм тэхнічнага і тылавога забеспячэння, якасна выканаць задачы функцыянавання ўзбраення і вайсковай тэхнікі і давядзення да войскаў належных нормаў забеспячэння", падкрэслілі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках