20 траўня 2024, панядзелак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне чаргавіка: Арэнднае жыллё — гэта пастка!

22
Меркаванне чаргавіка: Арэнднае жыллё — гэта пастка!

У той жа час у сувязі з чарговым падаражаннем арэнднага жылля некаторыя менчукі пачынаюць задумвацца, ці мэтазгодна страчваць чаргу.

Прастаяць на ўліку асоб, якія маюць патрэбу 25-30 гадоў, атрымаць ад дзяржавы арэндную кватэру і аддаваць за яе арэнду палову або трэць месячнага заробку — кожны год на такі варыянт у Менску добраахвотна пагаджаюцца сотні чаргавікоў. Бо не ва ўсіх ёсць сродкі на будаўніцтва ўласнай кватэры. У той жа час у сувязі з чарговым падаражаннем арэнднага жылля некаторыя менчукі пачынаюць задумвацца, ці мэтазгодна страчваць чаргу. Дыскусія на гэтую тэму завязалася сёння на форуме onliner.by.

«Ці ёсць сэнс залазіць у гэтую кабалу? Кошт арэнды расце, «камуналка» расце... Цяпер у нашым горадзе за арэнду дзяржаўнай «двушкі» трэба плаціць 130 рублёў. Арэнда ў прыватніка ўжо не значна даражэйшая, — піша карыстальнік P-trav. — Колькі б ні казалі прыхільнікі дзяржаўнай арэнды пра ўсе плюсы гэтага жылля, я бачу тры выразных мінусы. 1. Кошты рэгулюе дзяржава згодна са сваімі меркаваннямі. 2. Зняцце з чаргі. 3. Гэтыя кватэры ніколі не стануць вашымі. Рабіць у ёй добры рамонт? А потым локці грызці пасля высялення?

Я разумею, што людзі, якія сталі на гэты шлях, цяпер закідалі мяне тэпцямі. Гэта простая самаабарона. Але расплюшчыце вочы і зірніце цвяроза на рэчы. Арэнднае жытло — пастка. Ужо лепш узяць крэдыт у банку.

Мала хто думае з далёкай перспектывай. З кім ні размаўляў пра дзяржаўную арэнду, усе як адзін спадзяюцца на дазвол прыватызацыі, пераход дамовы найму спадкаемцам, на іншыя містычныя падарункі дзяржавы. Калі пачынаю гаварыць аб тым, што, магчыма, гэтага ніколі не будзе, што кошт арэнды можа значна вырасці — адказ адзін: мы спадзяемся на лепшае...

Я ні ў якім разе не асуджаю людзей, якія атрымалі такое жыллё. Я проста не бачу сэнсу атрымліваць яго менавіта на сёння. Вядома, розныя бываюць сітуацыі ў жыцці... Я таксама задумаюся аб арэндзе, калі ў мяне з'явіцца дзіця. Але пакуль мы ўдваіх з жонкай — можна і ў прыватніка здымаць, бо няма прывязанасці да пэўнага месца жыхарства».

Ці сапраўды кошты дзяржаўнай арэндны сталі даганяць сярэднерынкавыя? Журналісты выбарачна параўналі прапановы ад раённых адміністрацый з аб'явамі ў базе звестак сэрвісу onliner.by паводле арэнды жылля.

Яны ўзялі Чыжоўку. У кастрычніку 2016 года адміністрацыя Заводскага раёна прапаноўвала некалькі арэндных кватэр на вуліцы Галадзеда. Цяпер дзяржаўная двухпакаёўка плошчай 47,2 кв. м каштуе 173,69 рублёў за месяц ($88,1), трохпакаёўка плошчай 61,2 кв. м — 225,21 руб. ($114). Чым адкажуць прыватнікі?

Простую двухпакаёўку на Галадзеда са старой мэбляй ў камплекце можна зняць за 335 рублёў або $170.

Яшчэ адзін варыянт — двухпакаёвая кватэра за 335,02 рублёў, або $170.

За трохпакаёвую кватэру на вуліцы Убарэвіча агент просіць 482,82 рублёў, або $245.

Вясной мінулага года засяляліся арэндныя новабудоўлі на вуліцы Солтыса ў Дражні. За двухпакаёвую кватэру плошчай 55,2 кв м чаргавікі плацяць сёння 304,7 руб. за месяц ($155), за трохпакаёўку плошчай 77,8 кв. м — 429,45 рублёў ($218).

Прапановы ад агентаў і ўласнікаў на Солтыса адчувальна даражэйшыя. Да прыкладу, за двухпакаёўку без шыку ў цагляным доме просяць 453,26 рублі, або $230.

Шмат арэнднага жылля здавалася ў квартале «Магістр», што недалёка ад развязкі МКАД і праспекта Незалежнасці. За двухпакаёвыя кватэры там плацяць прыкладна 215-250 рублёў за месяц ($110-130).

У суседнім Уруччы за бедныя двухпакаёўкі просяць удвая больш, але такія кватэры хутка разбіраюцца. Адзін з найбольш бюджэтных варыянтаў, знойдзеных намі сярод двухпакаёвак — кватэра з даволі свежай мэбляй на Гарадзецкай каля парку за 492,68 рублёў або $250.

Аб'ектыўны факт: дзяржаўнае арэнднае жыллё сёння прыкладна ўдвая таннейшае за прыватныя здымныя кватэры. Ці варта эканоміць і страціць месца ў чарзе асоб, якія маюць патрэбу? Узважваючы свае фінансавыя магчымасці, кожная сям'я робіць самастойны выбар. Як бы ні паўзлі ўверх кошты, а на многія арэндныя кватэры, асабліва ў новабудоўлях, прэтэндуюць сотні менчукоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках