1 траўня 2024, Серада, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы байкатуюць рабаўніцкі «дарожны збор»

123
Кіроўцы байкатуюць рабаўніцкі «дарожны збор»
Фота: bymedia

Бюджэт не атрымаў 10,5 мільёнаў рублёў.

На 10,5 мільёнаў рублёў менш атрымае рэспубліканскі бюджэт у 2016 годзе ў якасці падатку «за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху».

Фактычна гэта значыць, што, паводле разлікаў чыноўнікаў, менш аўтамабіляў пройдзе тэхагляд.

Пры тым, што колькасць толькі легкавых аўтамабіляў у нас штогод павялічваецца. Паводле інфармацыі ДАІ, у перыяд з 2010 да 2015 года яна вырасла на 420 тысяч - з 2 мільёнаў 501 тысячы 200 да 2 мільёнаў 920 тысяч 200 аўто. У чым жа прычына?

У нежаданні людзей праходзіць тэхагляд, распавялі «Еўрарадыё» ў Белтэхаглядзе. І ў якасці доваду называюць лічбы: калі ў 2015 годзе прайшлі тэхагляд і атрымалі «допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху» 1 мільён 705 тысяч 640 аўтамабіляў, то ў 2016 годзе - 1 542 422. Прычына - аўтаўладальнікі не хочуць плаціць так званы «дарожны збор», без аплаты якога тэхагляд не пройдзеш, сцвярджае прэс-сакратарка Белтэхагляду Таццяна Сцяпанава.

Глядзім: калі вага вашага аўтамабіля (а такіх у краіне большасць) не перавышае 2 тон, то сума «дарожнага збору» для вас будзе 138 рублёў. Дадайце сюды аплату за праходжанне тэхагляду і атрымаеце суму прыблізна 210 рублёў.

З тым, што прычына менавіта ў «дарожным зборы», пагаджаецца і «дэпутат парламента» Вольга Палітыка.

«Для кагосьці гэта значная сума. Асабліва, калі мы гаворым аб пенсіянерах. На жаль, прапанова дэпутатаў падзяліць папалам гэтую суму, і калі ты паўгода не ездзіш, то і не плаціш, не была падтрыманая ўрадам. А хтосьці не хоча плаціць, бо не бачыць, каб грошы траціліся на тыя дарогі, па якіх ён штодня ездзіць», - кажа «дэпутат».

Сапраўды, урад не толькі не пагадзіўся з тым, каб у людзей была магчымасць заплаціць толькі за паўгода карыстання дарогамі, але і пазбавіла льготы пенсіянераў. Калі яшчэ ў 2015 годзе пенсіянеры па ўзросце аплачвалі палову «дарожнага збору», то з 1 студзеня 2016 года іх гэтай льготы пазбавілі. Пакінулі толькі для ветэранаў вайны, але колькі іх у нас засталося?

Тое ж і з дарогамі: згодна з указам Лукашэнкі, большасць сабраных у якасці «дарожнага збору» грошай ішла на будаўніцтва другой кальцавой дарогі вакол Менска. Мала каму з аўтамабілістаў, скажам наўпрост, гэта падабаецца.

Але атрымліваецца, што цяпер па дарогах ездзіць шмат аўто, якія не прайшлі тэхагляд і тэхнічны стан якіх пад вялікім пытаннем. Можа, гэта аўтамабілі ў такім стане, што з'яўленне іх на дарозе нясе небяспеку?

«Як гэта ні дзіўна, але прыязджаеш, да прыкладу, у якую вёску ці невялікі горад - і там тэхагляд прайшлі практычна ўсе, нават старэнькія машыны. Большасць тых, хто не хоча плаціць і не праходзіць тэхагляд, - у Менску. І аўтамабілі гэтыя далёка не старыя», - кажа прадстаўніца Белтэхагляду Таццяна Сцяпанава.

Увогуле, ідэю «дарожнага збору» некалькі гадоў таму спарадзілі самі «дэпутаты палаты прадстаўнікоў». Іншая справа, што сума яго, паводле іх прапановы, не павінна перавышаць 2 базавыя адзінкі, а паступаць грошы павінны былі ў мясцовыя бюджэты.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках