19 сакавiка 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явілася федэрацыя кіберспорту

4
У Беларусі з'явілася федэрацыя кіберспорту

Стваральнікі федэрацыі абвясцілі сваёй мэтай уцягванне ў кампутарны спорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.

Міністэрствам юстыцыі Беларусі зарэгістраванае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя кіберспорту», паведамляецца на яго сайце.

На старонцы федэрацыі «Вконтакте» паведамляецца, што «асноўнай мэтай Федэрацыі з'яўляецца садзейнічанне развіццю ў Беларусі кампутарнага спорту як новага тыпу спартыўнай спаборніцкай дзейнасці і спецыяльнай практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе кампутарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інтэрактыўных прылад і іншых магчымасцяў кампутарных тэхналогій, а таксама ўцягванне ў кампутарны спорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі».

Паведамляецца, што ў мэты федэрацыі ўваходзіць:

Садзейнічанне развіццю кампутарнага спорту ў Беларусі як масавага тыпу спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця;

Садзейнічанне развіццю эфектыўных формаў фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем кампутарных тэхналогій, накіраваных на фармаванне здаровага, фізічна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакалення Беларусі;

Нагадаем, што ў апошнія гады кіберспорту надаецца ўсё большая ўвага ў свеце. Напрыклад, нядаўна ў суседняй Расеі кіберспорт прыраўнялі да спартовай дысцыпліны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках