7 траўня 2024, aўторак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт узмацніў кантроль за ўвозам гародніны і садавіны з Беларусі

1
Данкверт узмацніў кантроль за ўвозам гародніны і садавіны з Беларусі
СЯРГЕЙ ДАНКВЕРТ

Апошнім часам значна павялічыўся аб'ём імпарту санкцыйных прадуктаў у Расею.

Рассельгаснагляд узмацніў кантроль за пастаўкамі гародніны і садавіны з Арменіі, Азербайджана і Беларусі, падазраючы, што пад выглядам прадукцыі гэтых краін у РФ могуць паступаць санкцыйныя грузы.

Як паведамілі interfax.by у Рассельгаснаглядзе, неабходнасць узмацнення кантролю звязаны з тым, што апошнім часам назіраецца значнае павелічэнне аб'ёмаў імпарту забароненай для ўвозу ў Расею прадукцыі ў Арменію, Азербайджан і Беларусь. Забароненую прадукцыю, якая паступае ў гэтыя краіны, далей спрабуюць увезці ў Расею, выдаючы за тавары, вырабленыя на тэрыторыі гэтых дзяржаў.

Перш за ўсё, гэта датычыцца таматаў. У сувязі з гэтым служба праінфармавала ўпаўнаважаныя органы Арменіі, Азербайджана і Беларусі аб тым, што цяпер на таварных этыкетках (маркаванні), якія змяшчаюцца на кожнай упаковачнай адзінцы з таматамі, трэба ўказваць вытворцу з дакладным адрасам. Партыі таматаў без такой інфармацыі будуць затрымлівацца да высвятлення месца вытворчасці.

У Рассельгаснаглядзе не выключылі, што аналагічныя захады будуць ужытыя і да іншай прадукцыі. "Будзем маніторыць пастаўкі і прымаць адпаведныя пастановы", - сказалі ў службе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках