10 траўня 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтасу Ландсбэргісу ўручаная «Зорка літоўскай дыпламатыі»

2
Вітаўтасу Ландсбэргісу ўручаная «Зорка літоўскай дыпламатыі»
ВІТАЎТАС ЛАНДСБЭРГІС

«Зорка літоўскай дыпламатыі» - найвышэйшая ўзнагарода Міністэрства замежных спраў Літвы.

12 кастрычніка міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус уручыў прафесару Вітаўтасу Ландсбэргісу ганаровы знак МЗС «Зорка літоўскай дыпламатыі», піша Delfi.

Найвышэйшая ўзнагарода Міністэрства замежных спраў Літвы ўручаная Вітаўтасу Ландсбэргісу за яго выключныя заслугі ў справе сцвярджэння літоўскай дзяржаўнасці і яе міжнароднага прызнання.

«Палітычнае лідарства прафесара Вітаўтаса Ландсбэргіса, ягоная мудрасць і выключныя дыпламатычныя здольнасці дапамаглі адноўленай Літоўскай дзяржаве знайсці шлях у міжнародную супольнасць», - сказаў міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках