11 траўня 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле якой схемы дзейнічаюць азіяцкія гандляры

Паводле якой схемы дзейнічаюць азіяцкія гандляры
АРХІЎНЫЯ ФОТА MLYN.BY

Крамы прадаўжаюць працаваць нават пасля праверак мытнікаў.

Крамы таннага адзення ў трох рэгіянальных цэнтрах правяралі гомельскія мытнікі. У Рэчыцы, Рагачове і Жлобіне канфіскаваныя адзенне, абутак, галантарэя. Прычына - адсутнасць дакументаў аб паходжанні тавараў, піша сайт «Бабруйскі кур'ер».

Гісторыя незадаволенасці такімі крамамі пачалася ўвесну. Праўда, раздражненне яны выклікалі толькі ў ІП - канкурэнтаў гэтых прадаўцоў. Бо ўладальнікі гэтых гандлёвых месцаў абралі галоўным «козырам» нізкія кошты. Ад гэтага прыбытак у іншых прадпрымальнікаў катастрафічна ўпаў. Яны забілі трывогу: накіроўвалі ў кантрольныя органы лісты аб парушэнні з боку «ўзбекскіх» крамаў (такую назву далі ім ІП). Да прыкладу, іх абвінавачваюць у нявыплаце розных мыт.

Таксама прадпрымальнікі скардзіліся на адсутнасць праверак крамаў таннага адзення. На што ў аддзелах гандлю кажуць пра мараторый на паверкі - указ прэзідэнта №510. Ён гучыць так «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». У адпаведнасці з гэтым указам забароненыя праверкі цягам двух гадоў з дня ўтварэння фірмы.

Аднак існуюць агаворкі. Напрыклад, можна праводзіць маніторынгі. Калі знаходзяць парушэнні, то кіраўніцтву накіроўваюць рэкамендацыі для іх ліквідацыі. Так адбываліся шматлікія маніторынгі аб выніках заяў і скаргаў.

І вось, у верасні адную бабруйскую краму таннага адзення наведала фінансавая міліцыя. Знайшлі амаль 7 тысяч рублёў; як мяркуецца, не улічаныя. Таксама адсутнічалі сертыфікаты на тавары. Было складзена мноства адміністрацыйных пратаколаў. А гэта - вялікія штрафы.

А цяпер мытня апублікавала вынікі праверак у тых райцэнтрах Гомельшчыны. Яны, дарэчы, таксама праведзеныя ў верасні. Высвятляецца, мабільныя групы наведалі чатыры крамы ў трох гарадах. Вынікам была адсутнасць дакументаў на тавар. Адпаведна і паходжанне прадукцыі - невядомае. Было канфіскаванае адзенне і іншы тавар на суму 21 тысяча рублёў. Гомельская мытня пачала адміністрацыйныя працэсы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

У той жа час правераныя крамы працягваюць працаваць. У іх завозяць тавар, як напрыклад, у Рэчыцы. І больш за тое, крамы таннага адзення, у першую чаргу, задавальняюць інтарэсы звычайных грамадзян. Асабліва, калі ўлічваць слабы прырост даходу насельніцтва.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках