28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка звольніў усё кіраўніцтва ААЦ

64
Лукашэнка звольніў усё кіраўніцтва ААЦ
СЯРГЕЙ ШПЯГУН (ЗЛЕВА) І КІРАЎНІК КДБ ВАЛЕРЫЙ ВАКУЛЬЧЫК

У дыктатара прайшла нарада з прадстаўнікамі сілавога блока.

Лукашэнка прыняў пастанову адхіліць ад пасады ўсё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) да канца расследавання гучных спраў, якія былі перададзеныя дыктатару, паведамляе nn.by.

«Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было рознага кшталту пагалосак і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць пастанову, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі трэба, кожнага», - сказаў Лукашэнка, адкрываючы нараду.

У сувязі з прэтэнзіяй да іх працы з боку камісіі, створанай на даручэнне беларускага дыктатара, якая вывучала дзейнасць ААЦ, Лукашэнкам прынятая пастанова аб адхіленні ад займаных пасадаў усіх кіраўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра да заканчэння расследавання фактаў, вядомых яму.

Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра - Сяргей Шпягун, ягоны намеснікі - Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган.

Сяргей Шпягун узначальваў Аператыўна-аналітычны цэнтр з кастрычніка 2011 года. Гэта самы закрыты сілавік у краіне, нідзе няма нават ягоных біяграфічных звестак.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках