3 траўня 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы стварылі яшчэ адну крыптавалюту

6
Беларусы стварылі яшчэ адну крыптавалюту

Беларусы-крыптаэнтузіясты прэзентавалі другую ў краіне валюту.

Беларусы прэзентавалі другую ў краіне крыптавалюту - Бульбакоін і спадзяюцца, што яна зможа выйсці на міжнародны рынак.

Пра гэта паведамляе ForkLog.

Паводле яго слоў, колькасць майнераў ужо складае больш за 300 чалавек.

«Такой хуткасці набору карыстальнікаў удалося дабіцца за кошт нашага вялікага досведу ў маркетынгу IT-праектаў. Безумоўна, гэтаму дапамагае і наяўнасць вялікага попыту на фоне шуміхі вакол крыптавалюты», - кажа заснавальнік праекта Максім Зенчанка.

Так, на гэты момант каманда праекта Бульбакоіна вядзе перамовы з некалькімі інтэрнэт-крамамі пра ўключэнне другой беларускай валюты ў праграму лаяльнасці.

«Мы працягваем працу над экасістэмай коіна. У найбліжэйшыя паўгода мы хочам дамовіцца прынамсі з трыма буйнымі інтэрнэт-крамамі аб удзеле валюты ў разліках з кліентамі і пачынаем рыхтавацца ў лістынгу на біржы. У Бульбакоіна няма намінальнага кошту, але мы ўсяляк будзем спрыяць яго ліквіднасці», - распавёў Зенчанка.

Таксама ён дадаў, што цяпер ідуць працы над стварэннем абменніка, у якім можна будзе абмяняць Бульбакоіны на даляры, еўра, рублі і біткоін.

Вядома, што сёння выпушчана толькі 8,4 мільёна манет.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках