10 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці абвешчаная незалежнасць Каталоніі?

2
Ці абвешчаная незалежнасць Каталоніі?

Пучдэмон усё яшчэ не адказвае на ультыматум Мадрыда.

Кіраўнік рэгіянальнай адміністрацыі Каталоніі Карлес Пучдэмон, выступаючы ў нядзелю, 15 кастрычніка, на цырымоніі ўскладання кветак да магілы расстралянага рэжымам Франка каталонскага сепаратыста Луіса Кампаніса сышоў ад адказу на ультыматум Мадрыда, паведамляе DW. Цэнтральны ўрад да 11.00 гадзін паводле менскага часу 16 кастрычніка патрабуе растлумачыць, ці была абвешчаная незалежнасць рэгіёна.

Пучдэмон заявіў толькі, што цяпер Каталонія пражывае "цяжкія, але поўныя надзеі гадзіны". "Я пацвярджаю нашу прыхільнасць міру, грамадзянскай адказнасці, вытрымцы, але таксама рашучасці і дэмакратыі", - дадаў кіраўнік рэгіянальнага ўрада.

Днём раней міністр унутраных спраў Гішпаніі Хуан Ігнасіа Саіда Альварэс папярэдзіў, што Мадрыд не прыме двухсэнсоўнага адказу ад Барсэлоны. У выпадку невыразнага адказу гішпанскія ўлады "будуць вымушаныя прыняць захады".

11 кастрычніка гішпанскі прэм'ер Марыяна Рахой заклікаў каталонскую рэгіянальную адміністрацыю афіцыйна патлумачыць, ці абвясціла яна незалежнасць, ці не, перш чым Мадрыд рэалізуе артыкул 155 гішпанскай Канстытуцыі. Гэты артыкул дазваляе пазбавіць улады які-небудзь рэгіянальны ўрад, калі ён пагарджае захаваннем асноўнага закона краіны.

Ці абвешчаная незалежнасць Каталоніі?

Неадназначная сітуацыя выкліканая тым, што 10 кастрычніка дэпутаты каталонскага парламента прынялі дакумент аб незалежнасці рэспублікі, які падпісаў Карлес Пучдэмон. Пры гэтым у рэгіянальным урадзе Каталоніі растлумачылі, што гаворка ідзе пра "сімвалічнае" абвяшчэнні незалежнасці, а дакумент з'яўляецца дэкларацыяй аб намерах.

Раней Пучдэмон анансаваў стварэнне незалежнай рэспублікі, аднак ён тут жа абвясціў, што афіцыйнае абвяшчэнне суверэнітэту адкладаецца на некалькі тыдняў. Сваю пастанову аб незалежнасці ён абгрунтаваў вынікамі рэферэндуму, што адбыўся 1 кастрычніка і ў якім удзельнічалі 43 адсоткі каталонцаў ад 5,3 млн, якія маюць права голасу. З іх 90 адсоткаў выказаліся за суверэнітэт. Плебесцыт быў абвешчаны Канстытуцыйным судом Гішпаніі незаконным, а яго вынікі ануляваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках