10 траўня 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каго прызначаць «стрэлачнікам» за трагедыю ў Печах?

25
Каго прызначаць «стрэлачнікам» за трагедыю ў Печах?
ГАРЫ ПАГАНЯЙЛА

Мінабароны абавязана дасканала разабрацца не толькі ў загубе Аляксандра Коржыча, а наогул у прычынах, якія да гэтага прывялі.

«Вайсковая ўстанова найперш мусіць паказваць злачынцаў у пагонах, каб трагедыі больш не паўтараліся», - кажа «Радыё Рацыі» юрыст Беларускага Хельсінскага Камітэта Гары Паганяйла, каментуючы смерць жаўнера тэрміновай службы з Пінска Аляксандра Коржыча ў Печах.

- Рэзананс гэтай справы досыць вялікі, таму вінаватых абавязкова знойдуць. Іншая рэч, што згодна з традыцыяй могуць пакараць толькі «стрэлачнікаў» з ніжэйшага звяна. Мяркую, не панясуць належнага пакарання больш высокія вайсковыя начальнікі, хоць яны таксама адказваюць за тое, каб у іх у падпарадкаванай гаспадарцы такіх трагедый не было. Таму грамадскасць і патрабуе, каб Міністэрства абароны дасканала разабралася не толькі ў канкрэтнай трагедыі, а наогул у прычынах, якія да гэтага прывялі.

- Гэта не першая трагедыя ў вайсковых частках...

- Усё заканамерна. Калі адзін раз заплюшчылі вочы на сур'ёзнасць сітуацыі, другі і трэці, то выпадкі будуць паўтарацца зноў і зноў. Дарэчы, такая сітуацыя не толькі ў войску.

- На ваш погляд, як на гэтую рэзанансную трагедыю Міністэрства абароны адрэагуе цяпер?

- Унутраныя разборы, безумоўна, будуць, але не думаю, што яны выйдуць за межы гэтай установы. Усё могуць зрабіць ціха, без асаблівага інфармавання грамадскасці. Хоць тут вайскоўцы перш за ўсё павінны паказваць злачынцаў у пагонах, каб такога больш ніколі не паўтарылася.

Нагадаем, 21-гадовы ўраджэнец Пінска Аляксандр Коржыч, набраны на службу менш за паўгода таму, быў знойдзены 3 кастрычніка павешаным у падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі пад Барысавам. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі трагедыі следства назвала суіцыд. Бацькі і сябры загінулага ў гэтую версію катэгарычна не вераць.

10 кастрычніка следства паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы паводле ч 3 арт 443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемадачыненняў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус жаўнера, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкія наступствы).

Дарэчы, гэта другая трагедыя за год у Печах - 31 сакавіка ў пятлі знайшлі яшчэ аднаго хлопца - Арцёма Басцюка. Следчы камітэт спыніў крымінальную справу, распачатую паводле факту смерці Басцюка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках