7 траўня 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок і «Ляпіс 98» да Новага года зноў збяруць Prime Hall

Сяргей Міхалок і «Ляпіс 98» да Новага года зноў збяруць Prime Hall

Аркестр «Ляпіс 98» дорыць новую магчымасць сустрэцца ў навагодняй атмасферы ў сценах звыклай пляцоўкі «Prime Hall».

29 снежня праграмай «Мяцеліца» гурт адзначыць заканчэнне канцэртнага сезона 2017 года. Квіткі ўжо ў продажы, піша tut.by.

Нагадаем, у мінулым снежні за дзень да Новага года «Prime Hall» літаральна трашчаў па швах. На канцэрт праекта Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» квіткі разляцеліся за дзень. Танцпляц і музыкі засталіся задаволеныя. А пасля доўгачаканай сустрэчы і ўсплёску эмоцый інтэрнэт гудзеў тысячамі канцэртных фатаграфій і відэа.

Хочаце паўтарыць? У снежні гурт падводзіць вынікі гэтага года. Найлепшых провадаў, як у кампаніі з улюбёнымі хітамі «Ау», «Мяцеліца», «У сукенцы белай», «Абы Чо», «Хлопец пад следствам», «Быў у Керчы» і іншымі, не прыдумаеш.

Прапануем акунуцца ў атмасферу жывых выступаў аркестра «Ляпіс-98» і паглядзець святочны дыяфільм на легендарную песню «Яблыні» ў эксклюзіўным выкананні Сяргея Міхалка:

Квіткі ўжо ў продажы.

Кошт:

55 рублёў - сектары;

95 рублёў - месцы за столікамі

60 рублёў - танцпляц

Квіткі на танцпляц за 50 рублёў можна купіць у «Тэатральна-канцэртнай» на Калініна, 5.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках