8 траўня 2024, Серада, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы беларускі ў Расеі: Дырэктар нагаварыў такога, што вушы ў трубачку згортваліся

70
Крык душы беларускі ў Расеі: Дырэктар нагаварыў такога, што вушы ў трубачку згортваліся
ВІЦЕБСК

Споведзь 25-гадовай беларускі, якая наважыла пераехаць з Віцебска ў расейскі Табольск да хлопца.

Як вынікае з паведамлення на сайце nesiditsa.ru, пераезд здарыўся восенню 2015 года. У выніку ў Табольску яна пражыла 8 месяцаў.

«Дырэктар, пачуўшы, што ў мяне грамадзянства Беларусі, стаў гаварыць такое, што вушы ў трубачку згортваліся»

Галоўная праблема, з якой беларуска сутыкнулася ў Расеі, тычылася працаўладкавання. І гэта нягледзячы на наяўнасць «саюзнай дзяржавы» і роўных правоў для грамадзян Беларусі і Расеі.

На першым месцы працы - прадавачкай у заалагічнай краме - ураджэнка Віцебска пратрымалася ўсяго месяц: з яе запатрабавалі прапіску. Далей было толькі горш.

- Прасядзела дома яшчэ паўтара месяца, паклікалі адміністратарам у аўтасэрвіс «Усход-Мотарс», але дырэктар, пачуўшы, што ў мяне грамадзянства Беларусі, стаў гаварыць такое, што вушы ў трубачку згортваліся! Да прыкладу: «А ў вас прапіска ёсць?» - апісала ўраджэнка Віцебска размову з працадаўцам. - Ён мне заяўляе: «Дык у вас жа вайна! У вас канфлікты з Расеяй!» Я спачатку нічога не зразумела, думаю якая вайна?! Я такога дакладна не ведаю! А потым да мяне дайшло, што ён думае, што я з Украіны.

Кажу: я з Беларусі! На што мне адказалі: «А гэта хіба не адна і тая ж краіна?» Адказваю: не, гэта дзве розныя краіны. Ён: «Ды вы што?» (Са здзіўленнем). І тут я зразумела, што адкрыла чалавеку Амерыку. Са словамі «Выбачайце, вы мне не падыходзіце» і са слязамі ад смеху ў вачах, сышла, разумеючы ўвесь сум свайго становішча ў гэтым горадзе.

Праз некаторы час беларуска змагла ўладкавацца прадавачкай у краму абутку - неафіцыйна. Але праз паўтара месяца яе зноў звольнілі: «Патлумачылі тым, што ўсё ж ім трэба грамадзянства РФ або прапіска. І зноў я са слязамі на вачах пайшла дадому».

Табольск

«Мяне цікавіла, такая прафесія, як дворнік, у гэтым горадзе наогул ёсць?!»

Цікавыя яе ўражанні ад горада і мясцовых жыхароў.

- Вельмі брудна, вельмі. У доме, якім я жыла, у двары, пачынаючы з восені, на траве валяліся пачкі цыгарэт, бутэлькі ад піва, пачкі ад сокаў, пакеты і да таго падобнае. І што вы думаеце? Гэтае ж смецце адлежала там усю зіму, плюс дадалося. У траўні ўсё тое ж смецце там і ляжала. Мяне цікавіла, такая прафесія, як дворнік, у гэтым горадзе наогул ёсць?! - здзіўлялася маладая беларуска.

- Слоўнікавы запас у большасці людзей бедны, людзі не начытаныя. Трохі падобныя да быдла, я б так сказала! Такое пачуццё, што горад застыў у 1987-1990 гадах. Я маю на ўвазе не ўсё насельніцтва, вядома, у кожным горадзе ёсць і дрэнныя, і добрыя людзі. Але асаблівай добразычлівасці я не заўважыла. Халады, гэта таксама нешта з чымсьці...Увогуле, у Табольску я не магла ўявіць сваё жыццё, тым больш, калі ў планах дзеці. Якое ў іх было б жыццё?!

У траўні 2016 года ўраджэнка Віцебска пераехала з хлопцам у Санкт-Пецярбург. Гэты горад зрабіў на яе зусім іншае ўражанне: «Праблем з тым, што ты грамадзянін Беларусі, няма, развітая інфраструктура».

Цікава, што апісанне маладой беларускі практычна не выклікала крытычных водгукаў. У каментарах адзначылі: «Самой давялося пажыць у невялікім расейскім гарадку, бегла, губляючы тапкі», «Малайчына, усё па-сапраўднаму напісала. Быў усюды, згодны!»

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках