4 траўня 2024, Субота, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы Аляксандра Коржыча ў Печах распачалі дзесяць крымінальных спраў

99
Паводле справы Аляксандра Коржыча ў Печах распачалі дзесяць крымінальных спраў
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

(Абноўлена) У ліку падазраваных - сем сяржантаў, старшына роты і два афіцэры.

У аўторак Следчы камітэт зрабіў заяву, што прыняў да разгляду крымінальную справу ў сувязі са смерцю жаўнера з Печаў Аляксандра Коржыча. У ліку падазроных сем сяржантаў, старшына роты і два афіцэры. Усе яны ўзятыя пад варту.

- Распачатыя 8 крымінальных спраў у дачыненні да 8 вайскоўцаў паводле арт.443, 455, 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, - адзначаецца ў афіцыйным паведамленні СК.

Вайскоўцаў падазраюць у дзедаўшчыне, злоўжыванні ўладай і махлярстве. СК абяцае даць прававую ацэнку бяздзейнасці вышэйшых камандзіраў. Цяпер у ліку падазраваных 7 сяржантаў і старшына роты. Усе яны ўзятыя пад варту, ім будзе выстаўленае абвінавачванне.

- Пяць сяржантаў затрыманыя 13 і 14 кастрычніка паводле падазрэння ва ўжыванні фізічнага гвалту ў дачыненні да падначаленых курсантаў і сістэматычным атрыманні ад іх цыгарэт і прадуктаў харчавання. Іх дзеянні кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, - кажуць у Следчым камітэце.

Расследаванне крымінальнай справы аб гібелі 21-гадовага Сашы Коржыча прадаўжаецца.

Нагадаем, Цэнтральны апарат СК нядаўна аднавіў справу аб гібелі іншага жаўнера, 25-гадовага Арцёма Басцюка, які служыў у Барысаве. Яна па-ранейшаму знаходзіцца на разглядзе УСК Менскай вобласці, аднак перададзеная іншаму следчаму.

Паводле звестак следства, камандзір роты, старшы лейтэнант, 1994 года нараджэння, і ягоны намеснік, капітан, 1989 года нараджэння, ведалі аб учыненні прапаршчыкам злачынствы ў дачыненні да Аляксандра Коржыча і наўмысна бяздзейнічалі з мэтай стварэння бачнасці дабрабыту ў падраздзяленні перад вышэйшым камандаваннем. Афіцэры не жадалі ўжываць захады для падтрымання ўнутранага парадку з мэтай мінімізацыі сваёй службовай нагрузкі.

Пасля таго, як Коржыч у адпаведнасці з загадам камандзіра вайсковай часткі ўважаўся прыбылым з медыцынскай роты, 23-гадовы камандзір роты не цікавіўся месцам фактычнага знаходжання шарагоўца. Пры гэтым, у адпаведнасці з арт.131 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, камандзір роты быў абавязаны, у тым ліку, весці ўлік асабістага складу роты і падтрымліваць вайсковую дысцыпліну. У адпаведнасці ж з арт.133 статута намеснік камандзіра роты ў ідэалагічнай працы быў абавязаны ўжываць эфектыўныя захады для папярэджання правапарушэнняў, а таксама адказваў за маральна-псіхалагічны стан асабовага складу.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках