7 траўня 2024, aўторак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Улады хочуць «аскубці» кожнага бізнэсоўца

3
Леў Марголін: Улады хочуць «аскубці» кожнага бізнэсоўца
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Калі ты наважыўся заняцца бізнэсам, то ты ўжо ўяўляеш небяспеку для беларускай дзяржавы.

На мінулым тыдні ў «Эканамічнай газеце» з'явіўся матэрыял пад шматзначнай назвай «Торба ўратуе ад турмы, ці Свабода за асобную плату», падпісаны галоўным рэдактарам газеты Леанідам Фрыдкіным. Там гаварылася пра нібыта разгляд праекта дэкрэта Лукашэнкі «Аб забеспячальніцкім дэпазіце», пасля падпісання якога прадпрымальнікі, што загадзя ўнеслі дэпазіт сумай 50 000 беларускіх рублёў, змогуць прэтэндаваць на асаблівы парадак разгляду спраў у прычыненні шкоды дзяржаве.

Пра тое, чым выклікана такая ініцыятыва ўлады, і якія наступствы можа мець дэкрэт для беларускай эканомікі, у інтэрв'ю сайту ucpb.org распавёў сябра Экспэртнай рады АГП, эканаміст Леў Марголін.

- Наколькі рэальна прыняцце такога дэкрэта?

- У нашай краіне ўсё магчыма. Але, мяркуючы з таго, што за мінулы тыдзень ніякіх новых публікацый на гэтую тэму не было - гэта тыповы інфармацыйны ўкід, які мае мэтай празандаваць рэакцыю грамадства і перш за ўсё прадпрымальнікаў на такую ініцыятыву.

- Аднак дыму без агню не бывае. Чым можа быць выкліканая такая ініцыятыва ўлады?

- Па-першае, банальным недахопам грошай. Шчыпаць кожнага бізнэсоўца ў асобнасці доўга і моташна, а тут магчымасць аскубці адразу ўсіх, тым больш для самых буйных і безабаронных сума можа здацца не такой ужо і цяжкай. Магчыма таксама, што гэта своеасаблівая рэфлексія на прапанову расейскага бізнэс-амбудсмэна Барыса Цітова, які прапанаваў стварыць адмысловы фонд для ўнясення закладаў у справах прадпрымальнікаў. Аднак адчуйце розніцу: там гаворка ідзе пра грамадскую падтрымку бізнэсу, дзяржава там не павінна мець ніякага дачынення да фонду. У нас жа банальнае папаўненне дзяржбюджэту.

- Які ўплыў, на ваш погляд, можа зрабіць дэкрэт у выпадку яго прыняцця на бізнэс-клімат у краіне?

- Безумоўна, самы адмоўны. Па-першае, далёка не ў кожнага ёсць такія грошы, прычым вольныя, а не залучаныя ў абарачэнне. Па-другое, і гэта самае галоўнае, устанаўліваецца прэзумпцыя вінаватасці прадпрымальніка. Гэта значыць, калі ты наважыўся заняцца бізнэсам, то ты ўжо ўяўляеш небяспеку для беларускай дзяржавы. Ствараецца ўражанне, што ўлады, якія на словах клапоцяцца аб стварэнні прывабнага інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, з упартасцю і паслядоўнасцю, годнымі лепшага выкарыстання, забіваюць цвік за цвіком у труну беларускай эканомікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках