7 траўня 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх аўтобусах зробяць бясплатны Wi-Fi

14
У менскіх аўтобусах зробяць бясплатны Wi-Fi

Цяпер ідзе конкурс у выбары кампаніі, якая будзе адказваць за Wi-Fi ў сталічных аўтобусах.

У асобных аўтобусах Менска неўзабаве можа з'явіцца бясплатны Wi-Fi.

Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў намеснік гендырэктара ДП «Менсктранс» Іван Жук.

Цяпер ідзе конкурс у выбары кампаніі, якая будзе адказваць за Wi-Fi у менскіх аўтобусах. Паведамляецца, што абсталяванне яшчэ праходзіць тэсты, а неўзабаве, магчыма, бясплатная бяздротавая сувязь з'явіцца ў аўтобусных маршрутах №1,100 і 300э. Пастанова з нагоды кампаніі-пастаўшчыка будзе прынятая да канца кастрычніка.

Дарэчы, у Гомелі ходзяць аўтобусы з бясплатным Wi-Fi яшчэ з вясны 2017 года. Два дзясяткі аўтобусаў ходзяць самым доўгім гомельскім маршрутам - з мікрараёна Кляноўскі ў Медгарадок. Каб скарыстацца такой паслугай, трэба атрымаць SMS з адмысловым кодам доступу, які ўводзіцца на аўтаматычна загружаным сайце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках