2 траўня 2024, Чацвер, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пачалі атрымліваць рахункі з новымі тарыфамі

14
Менчукі пачалі атрымліваць рахункі з новымі тарыфамі
ФОТА: TUT.BY

Як змяніліся рахункі за ЖКП.

Менчукі пачалі атрымліваць рахункі за верасень, у якіх выстаўленыя да аплаты сумы палічаныя адпаведна з новымі тарыфамі, піша tut.by.

Так, паводле рахунка за верасень за аднапакаёвую кватэру на 21,1 квадрата з адным зарэгістраваным трэба заплаціць 15,24 рубля. Для параўнання: за ліпень гэтая сума складала 13,79 рубля, а за жнівень - 13,93 рубля.

За тэхабслугоўванне за верасень выставілі рахунак на 2,24 рубля (месяцам раней - 2,12 рубля), за капрамонт - 1,97 рубля (раней - 1,86 рубля).

За вываз смецця сума не змянілася. А за прыбіранне пад'езда тарыф і зусім знізіўся да 0,4091 рубля за чалавека (раней - 0,53 рубля).

Праз падвышэнне тарыфаў таксама вырасла сума і за спажытую халодную і гарачую ваду, а таксама за каналізацыю.

У рахунку напісана, што кампенсацыя насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг за верасень складала 69,2%. Для параўнання: за ліпень гэты паказчык складаў 65%.

Нагадаем, у верасні ў Менску тарыф на водазабеспячэнне паднялі з 0,5322 да 0,5748 рубля, на водаадвядзенне (каналізацыю) - з 0,3554 да 0,3838 рубля, на тэхабслугоўванне жылога - з 0,1004 да 0,1084 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання, на капрамонт жылога дома - з 0,0883 да 0,0953 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання, на тэхабслугоўванне ліфта - з 1,19 да 1,28 рубля за аднаго зарэгістраванага.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках