6 траўня 2024, панядзелак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль 10 тысяч патрабаванняў аб адстаўцы Раўкова адправілі ў адміністрацыю Лукашэнкі

20
Амаль 10 тысяч патрабаванняў аб адстаўцы Раўкова адправілі ў адміністрацыю Лукашэнкі
АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Ва ўладаў ёсць 30 дзён, каб адказаць на патрабаванні беларусаў.

Скончаны збор подпісаў пад петыцыяй за спыненне самавольства ў войску і адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова на сайце Zvarot.by. Патрабаванні, выстаўленыя ў дакуменце, падтрымалі 9614 чалавек, паведамляе “Еўрарадыё”.

"Адсеяць 500 не да канца запоўненых і "фэйкавых" анкет і яшчэ столькі ж дубляў. На Petitions.by збор працягваецца яшчэ чатыры дні", - распавядае адзін з аўтараў дакумента, грамадскі актывіст і праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Петыцыя накіраваная ў адміністрацыю Лукашэнкі, савет міністраў, Міністэрства абароны і “палату прадстаўнікоў”. "Згодна з законам ва ўсіх згаданых вышэй суб'ектаў ёсць 30 дзён на тое, каб даць нам адказ на наш зварот", - дадае Стрыжак.

Петыцыя была складзеная пасля таго, як стала вядома аб жудасных абставінах гібелі жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча у вайсковай частцы ў Печах. Ногі 21-гадовага радавога былі звязаныя, на галаву нацягнутая футболка.

Следчы камітэт пацвердзіў амаль усё, што Коржыч распавядаў сваякам і сябрам пра дзедаўшчыну ў сваёй частцы: у яго адабралі банкаўскую карту, за карыстанне тэлефонам прымушалі плаціць. Сяржанты рэгулярна атрымлівалі "даніну" цыгарэтамі і прадуктамі харчавання, а кіраўнікі роты, дзе служыў Саша, ведалі пра гэта ўсё, але глядзелі праз пальцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках