8 траўня 2024, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Арцёма Басцюка: Сын назваў прозвішчы ўсіх, хто збірае паборы і чыніць дзедаўшчыну

40
Маці Арцёма Басцюка: Сын назваў прозвішчы ўсіх, хто збірае паборы і чыніць дзедаўшчыну

Сваякі загінулага ў Барысаве жаўнера маюць намер дамагчыся справядлівасці.

«Хачу справядлівасці, каб праўда перамагла, каб знайшлі вінаватых, каб забойцы нашага сына панеслі пакаранне. Сын назваў прозвішчы ўсіх і распавёў, хто што чыніў: як ложкі ўночы перакульвалі, як займаліся вымагальніцтвам, як ладзілі суцэльны здзек», - заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» маці загінулага ў Барысаве жаўнера Арцёма Басцюка.

Арцёма Басцюка знайшлі павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаве 31 сакавіка. Ягоныя родныя ўпэўнены, што гэта вынік дзедаўшчыны, пра якую сын ім шматкроць распавядаў раней.

Аднак паўгода родныя Басцюка нікому не казалі пра гэта: спадзяваліся, што следства разбярэцца. Яны хадзілі на прыём да міністра абароны і чакалі. Але крымінальная справа была закрытая. І толькі рэзананс вакол чарговай трагедыі з жаўнерам Аляксандрам Коржычам змяніў стаўленне і да справы Арцёма Басцюка. 16 кастрычніка крымінальная справа адноўленая, бацькі спадзяюцца на новае расследванне.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках