10 траўня 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы топ-10 аўтамабіляў для беларуса

75
Названы топ-10 аўтамабіляў для беларуса

Якія высновы можна зрабіць з рэйтынгу самых прадаваных мадэляў 2017 года.

Мабыць, абсалютная большасць мужчын, калі вядома не кожны, хочуць мець свой уласным аўтамабіль, піша выданне male.by.

Тыя, у каго ён ужо ёсць могуць доўга распавядаць пра тое, які іх аўтамабіль эканамічны, не дарагі, але пры гэтым, ёмісты, усюды праходны, ды яшчэ і з унікальным і непаўторным дызайнам - «такі толькі ў мяне і ў Майкла Джэксана». Ці наадварот скардзіцца на тое, які дарагі ў абслугоўванні чатырох колавы сябар, якая няякасная зборка ў аўто той ці іншай краіны, як змяніліся ў горшы бок аўтамабілі пэўнай маркі, як шмат алівы і паліва яны выкарыстоўваюць і г.д.

Будучаму ўладальніку аўтамабіля ў гэтым плане, здаецца, лягчэй - не патрэбна не нахвальваць сваё аўто, ні крытыкаваць яго. Аднак ёсць толькі адзін цяжар, які не дае яму спакою - уласна выбар аўтамабіля. Дзясяткі марак, велізарная колькасць дарадцаў і знаўцаў у асобе сяброў, знаёмых, калег з працы, суседзяў... Вялікая колькасць сайтаў з апісаннем плюсаў і мінусаў розных аўто, тысячы водгукаў - усё гэта дапамагае ахвотнаму купіць сабе аўто або паспяхова заблытацца пры яго выбары.

Нарэшце, пасля доўгіх разважанняў кожны набывае сабе аўто ў адпаведнасці са сваімі перавагамі (або перавагамі найбольш аўтарытэтных дарадцаў), сумай і ўжо законна далучаецца да адной з вышэйпералічаных груп аўтаўладальнікаў.

Нягледзячы на вялікую разнастайнасць аўтамабіляў, агулам можна вылучыць некалькі марак, якія карыстаюцца найбольшым попытам сярод беларусаў. Дапамагае вызначыць іх усімі крытыкаваная, але незаменная статыстыка. Статыстычныя звесткі, пададзеныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй (www.auto-baa.by) паказваюць новыя аўтамабілі, якія карысталіся найбольшым попытам сярод беларусаў у перыяд студзень-верасень 2017 годаа.

У топ-10 самых прадаваных новых аўтамабіляў у Беларусі (студзень-верасень 2017 года) уваходзяць:

Volkswagen Polo - 2634 аўтамабілі.

Renault Sandero Stepway - 1989 аўтамабіляў.

Renault Duster - 1801 аўтамабіль.

Renault Logan - 1476 аўтамабіляў.

Renault Kaptur - 1329 аўтамабіляў.

Skoda Rapid - 912 аўтамабіляў.

Kia Sportage - 756 аўтамабіляў.

LADA Largus - 602 аўтамабіля.

Hyundai Creta - 550 аўтамабіляў.

Hyundai Accent - 419 аўтамабіляў.

Пры гэтым, звесткі топ практычна не змяніліся ў параўнаннем з вынікамі 2016 года. У 2017 годзе з топа выпалі толькі Renault Sandero і Toyota RAV4 (іх месцы занялі Hyundai Creta і Kia Sportage). Аднак лідарства Volkswagen Polo ў продажах 2016 годзе захавалі і ў 2017.

Усе пададзеныя аўто, за выключэннем Kia Sportage і Hyundai Creta, можна купіць новымі да 15 тысяч у.а.

Дадзеная статыстыка дазваляе зрабіць дзве асноўныя высновы.

Па-першае, беларусы, у асноўным, выбіраюць аўто можа і не самыя прыгожыя, прэстыжныя і камфартабельныя, але затое даступныя коштам. Усе гэтыя аўто, за выключэннем Kia Sportage і Hyundai Creta, можна купіць новымі да 15 тысяч у.а., прычым без выкарыстання крэдыту, растэрміноўкі або лізінгу.

Па-другое, перавагі ў большасці сваёй, аддаюцца практычным аўтамабілям, не самым «аб'ёмным» (у сярэднім аб'ём рухавіка прададзеных аўтамабіляў вагаецца ад 1.4 да 2.2 літраў), але параўнальна не дарагім у абслугоўванні і рамонце. У гэтых аўтамабілях можна перамяшчацца і па горадзе Менску і да сваякоў у вёску пад Бабруйскам, і на пікнік, і на экскурсію па краіне, і нават у лес у грыбы а, у выпадку паломкі параўнальна нядорага адрамантаваць.

Разам з тым, наяўнасць у гэтым спісе 5 пазадарожнікаў/красовераў, добра адлюстроўвае агульнасусветную тэндэнцыю да росту папулярнасці гэтых тыпаў аўтамабіляў сярод аўтаўладальнікаў.

Такім чынам, беларусы выбіраюць аўтамабіль больш паводле кошту і практычнасці, чым паводле прэстыжнасці маркі і камфартабельнасці той ці іншай мадэлі. У асноўным гэта звязана з даволі нізкай пакупніцкай здольнасцю, аднак можа гэта ўласціва агулам беларускаму нацыянальнаму характару?... Нягледзячы на тое, што да канца 2017 года застаецца яшчэ некалькі месяцаў, тым не менш, чакаць змен у галіне пакупак новых аўтамабіляў пакуль наўрад ці даводзіцца.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках