8 траўня 2024, Серада, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад рыхтуе загадкавую «рэформу» ЖКГ

31
Урад рыхтуе загадкавую «рэформу» ЖКГ

Мэта «рэформы» - абгрунтаваць новыя кошты камунальных паслуг.

У Беларусі падрыхтаваны праект канцэпцыі «ўдасканалення і развіцця» жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года, заявіў 19 кастрычніка на адкрыцці рэспубліканскага семінара аб удасканаленні сістэмы ЖКГ намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, піша БелТА.

Таксама прынятая пастанова аб мэтазгоднасці стварэння інстытута ў пытаннях ЖКГ пры Нацыянальнай акадэміі навук. Падрыхтаваны шэраг праектаў нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне эканамічных, арганізацыйных і прававых асноў функцыянавання галіны. У іх ліку праекты закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Жыллёвы кодэкс, пяці указаў, якія прадугледжваюць зацвярджэнне дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада», паскораную замену ліфтаў, цеплавую рэабілітацыю жылых дамоў, перадачу няпрофільных актываў спецыялізаваным арганізацыям, пашырэнне катэгорый грамадзян для выдачы безнаяўных жыллёвых субсідый паводле заяўнага прынцыпу, а таксама трох пастаноў Савета міністраў.

«З улікам абмеркаванняў на семінары праекты нарматыўных прававых актаў будуць дапрацаваныя і ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы. З прыняццем канцэпцыі будзе адкарэктаваная існая дзяржпраграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады і падрыхтаваная новая дзяржпраграма на наступную пяцігодку», - сказаў Анатоль Калінін. Ён заклікаў удзельнікаў семінара ўносіць канструктыўныя прапановы аб павышэнні эфектыўнасці работы ЖКГ і нагадаў, што ў Мінжылкамгасе з 18 кастрычніка працуе жывая тэлефонная лінія.

«Патрэбная рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы як у цэнтры, так і на месцах. Пераўтварэнні ў галіне павінны адбывацца ўзважана. Галоўная задача - забяспечыць належную якасць, празрыстасць і абгрунтаванасць фармавання кошту паслуг», - падкрэсліў Анатоль Калінін.

Нагадаем, што з 1 студзеня беларусы, згодна з намерам урада, будуць аплачваць 100% камунальных паслуг, што прывядзе да іх значнага падаражання.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках