6 траўня 2024, панядзелак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Ігар Комлік - на волі!

7
Палітвязень Ігар Комлік - на волі!

(абноўлена) Галоўны бухгалтар прафзвязу РЭП вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» актывіст БХД Дзяніс Садоўскі.

Галоўны бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік выйшаў на волю. Яго затрымалі 2 жніўня пасля ператрусаў у офісе прафзвязу, а таксама ў яго дома, дзе канфіскавалі электронныя носьбіты, цвёрдыя дыскі кампутараў і дакументацыю. Ігар Комлік быў накіраваны ў менскі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Пазней у КДК паведамілі, што была распачатая крымінальная справа «паводле фактаў нявыплаты падаткаў».

Пасля вызвалення Ігар Комлік даў каментар nn.by.

«Там ставіліся да мяне нармальна, не катавалі, - пасмяяўся бухгалтар РЭП. - Я адразу адмовіўся ад дачы паказанняў. У мяне некалькі разоў пыталіся, ці размаўляю я. Страшылі, што калі буду маўчаць - пасадзяць. Але закон прадугледжвае магчымасць адмовы ад дачы паказанняў. Зрэшты, і са следчым мы бачыліся не так часта, я проста сядзеў. Успрымаю гэта як форму ціску на мяне. Вось выпусцілі, але справу не закрылі - я пад падпіскай пакуль, у чацвер на сустрэчу са следчым».

Комлік жартуе, што, па аналогіі з вядомым лозунгам «На волю - з чыстым сумленнем», ён прыйшоў «на нары з чыстым сумленнем».

«Справа відавочна накіраваная на тое, каб пазбавіцца ад незалежнага прафзвязу. Калі мяне затрымалі і сталі задаваць пытанні, то для мяне гэта адразу стала ясна. А як затрымалі? Выходзіў з дому, ішоў да машыны - думаў ехаць на лецішча, разам са мной да машыны падышлі следчыя, запатрабавалі прайсці для ператрусу, правялі, ну і ўсё...»- сказаў Ігар.

«Далейшыя планы - працаваць. У нас адна задача: мы працавалі, каб людзі нармальна жылі і рабілі. І будзем працаваць над гэтым далей. Я назапасіў сіл, бо рабіць нічога не трэба было. Цяпер з новай энэргіяй, як той казаў. Цешыла, што прыходзіла шмат лістоў падтрымкі, адказваў. А так... спалі, елі, размаўлялі. Там у большасці прадпрымальнікі сядзелі: за махлярства, падаткі».

Ігар Комлік - старшыня Менскай гарадской арганізацыі РЭП, галоўны бухгалтар прафзвязу. Карэнны мянчук, нарадзіўся 12 ліпеня 1959 годзе. У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу №57, паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. Паводле першай вышэйшай адукацыі - інжынер-механік.

У 1997-2001 гадах вывучаў правазнаўству ў Міжнародным інстытуце прававых і сацыяльных адносін.

З 2010-га - старшыня Менскай гарадской першаснай арганізацыі РЭП, галоўны бухгалтар прафзвязу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках