10 траўня 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ прыгатавала «сюрпрыз» для матацыклістаў

2
ДАІ прыгатавала «сюрпрыз» для матацыклістаў

Экзамены па здачы правоў для матацыклістаў ускладнілі.

У Беларусі ўскладняюць экзамен на правы для матацыклістаў. Пастанова МУС ад 2 кастрычнiка 2017 года №280, якая ўносіць змены ў інструкцыю аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў, апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўвойдзе ў дзеянне праз 6 месяцаў. Пра гэта паведамляе onliner.by.

ДАІ распрацавала дапаўненні, між іншым былі дададзеныя элементы на пляцоўцы, такія як габарытная змейка, манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу, прыпынак перад стоп-лініяй і іншыя.

У верасні гэтага года на сустрэчы з журналістамі намеснік начальніка УДАІ МУС назваў статыстыку мотааварыйнасці: «У кожны дзясятай уліковай аварыі фігуруе матацыкл. Колькасць такіх ДТЗ у параўнанні з мінулым годам знізілася, але ўзрасла колькасць загінулых. Гінуць матацыклісты, іх пасажыры. Больш за ўсё - у Менскай, Гомельскай і Берасцейскай абласцях. У 65,5% здарэнняў ёсць віна кіроўцаў двухколавага транспарту. Асноўныя прычыны ДТЗ - перавышэнне хуткасці і правілаў праезду скрыжаванняў».

Менавіта з улікам гэтых звестак наважана было распрацаваць змены ў заканадаўстве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках