28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты паставіў рэкорд з 2015 года

8
Кошт нафты паставіў рэкорд з 2015 года

Кошт нафты маркі Brent упершыню з 3 ліпеня 2015 года прабіў адзнаку 60 даляраў за барэль.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў у пятніцу, 27 кастрычніка, на Лонданскай біржы.

Зафіксаваны максімум на снежаньскія ф'ючэрсы склаў 60 даляраў і 3 цэнты. Кошт Brent падчас таргоў вырас амаль на 1 працэнт, паведамляе lenta.ru.

Паралельна растуць ф'ючэрсы на амерыканскую лёгкую нафту маркі WTI. На 18.08 паводле менскага часу за адзін барэль нафты давалі 53,41 даляра, рост з пачатку таргоў склаў 1,46 працэнта.

26 кастрычніка стала вядома, што Саудаўская Арабія мае намер падтрымаць пагадненне сярод краін Арганізацыі вытворцаў нафты (АПЕК) і па-за АПЕК аб скарачэнні здабычы нафты. Са слоў наследнага прынца каралеўства Мухамеда бен Салмана Аль Сауда, вытворцам нафты варта засяродзіцца на стабілізацыі рынку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках