7 траўня 2024, aўторак, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Ляшэнка: Людзі ўсё больш абмяркоўваюць вясновыя пратэсты і акцыю 21 кастрычніка

1
Юрый Ляшэнка: Людзі ўсё больш абмяркоўваюць вясновыя пратэсты і акцыю 21 кастрычніка

Толькі свабодныя выбары і круглы стол з удзелам апазіцыі могуць прадухіліць галодныя бунты ў Беларусі.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Светлагорску Юрый Ляшэнка. З ягоных слоў, сацыяльна-эканамічнае становішча ў рэгіёне, як і па ўсёй краіне, крытычнае.

- Жыхары многіх гарадоў паведамляюць нам, што сітуацыя з пенсіямі і заробкамі стала крытычнай. Як ідуць справы ў вашым рэгіёне?

- Светлагорск паводле афіцыйнай статыстыкі, уважаецца адносна шчасным горадам. Аднак пры бліжэйшым разглядзе праблем тут не менш, чым у цэлым у краіне. У мяне шмат знаёмых і сяброў. Я бачу і ведаю, як людзі спрабуюць звесці канцы з канцамі пры сярэднім заробку па Светлагорску 250 рублёў.

Што тычыцца сацыяльных дапамог i выплат - сітуацыя настолькі жудасная, што не перадаць словамі. У людзей з абмежаванымі магчымасцямі пенсія - ад 150 да 200 рублёў. Гэтага павінна неяк хапіць на жыллё, вазкі, мыліцы, лекі. А за што харчавацца, адзявацца або выйсці на вуліцу? У людзей не застаецца грошай, яны закладнікі сітуацыі.

Возьмем Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Цяпер людзей перавялі на чатырохдзёнку, у месяц ім плацяць 150 рублёў. Хімвалакно - такая ж сітуацыя. Ідзе вялікая колькасць скарачэнняў, адпраўляюць людзей у адпачынак за свой кошт. У мінулым месяцы працавалі па тры дні на тыдзень. Супрацоўнікаў прымусова трымалі, плацілі капейкі, блізу 100-120 рублёў, казалі: прыходзьце часам на працу, калі будзе нешта экстраннае мы вам патэлефануем.

- Як людзі выжываюць у такой сітуацыі?

- Многія сядзяць у гародах, у кагосьці бацькі ў вёсцы ці сваякі, якія часам падкінуць кавалак сала або мяшок бульбы. Без гэтай падтрымкі выжыць будзе не магчыма.

Калі няма падсобнай гаспадаркі, няма агарода або лецішча... Мне проста шкада гэтых людзей, яны ў краме купляюць сабе костачкі для сабак, каб наварыць суп на вечар. Многія проста ірванулі ў грыбы, каб назапасіць на зіму хоць нейкай ежы.

Гэта проста катастрофа. Пажылыя людзі проста не могуць дазволіць сабе купляць нармальныя лекі, добрыя імпартныя прэпараты. Вымушаныя браць беларускія, трэцягатунковыя, якія проста не дапамагаюць. Яны не могуць нармальна дажыць свой век.

- Ці абмяркоўваюць праблемы ў транспарце, на прадпрыемствах? Што кажуць?

- Вінавацяць, у асноўным, уладу. Не ўсё да канца разумеюць, хто вінаваты - міністр які-небудзь, кіраўнік аблвыканкама або іншыя чыноўнікі. Нашмат вырасла колькасць людзей якія прама вінавацяць галоўнага «таго, хто глядзіць за краінай». Шмат хто кажа - і ў гэтым ёсць сур'ёзная небяспека не толькі для Лукашэнкі, але і для ўсёй краіны - што развязаць праблему можа толькі Масква. Магчымасцяў выйсці з крызісу ў сённяшніх уладаў няма - з гэтым згодныя ўсе.

- Але ёсць і іншыя шляхі развязання праблем.

- Так, і пра гэта таксама гавораць. Абмяркоўваюць вясновыя пратэсты. Многія з майго кола зносін настроеныя падтрымаць Марш абураных беларусаў 2.0, у каго ёсць магчымасць - паедуць у Менск 21 кастрычніка. Кажуць пра тое, што трэба народу больш аб'ядноўвацца, а ўладам - ісці на дыялог і прыслухоўвацца да патрабаванняў простых людзей, рабіць высновы і праводзіць рэформы. Павінны прайсці нармальныя выбары, каб працавалі сапраўды сапраўдныя дэпутаты, каб прадстаўнікі ўладаў на самай справе прэзентавалі народ. Інакш урэшце канчаткова страцім суверэнітэт, станем ускраінай РФ - як Смаленская або Бранская вобласці і будзем у нашмат горшай сітуацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках